Асьвея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 01:15, 24 красавіка 2019. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Асьвея (Дубінкаўскае), Асьвейскае возера.
Асьвея
трансьліт. Aśvieja
Руіны палаца Шадурскіх
Руіны палаца Шадурскіх
Герб Асьвея Сьцяг Асьвея
Першыя згадкі: 1503
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дрысенскі
Сельсавет: Асьвейскі
Насельніцтва: 1200 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2151
Паштовы індэкс: 211450
СААТА: 2210854904
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 56°0′58″ пн. ш. 28°6′30″ у. д. / 56.01611° пн. ш. 28.10833° у. д. / 56.01611; 28.10833Каардынаты: 56°0′58″ пн. ш. 28°6′30″ у. д. / 56.01611° пн. ш. 28.10833° у. д. / 56.01611; 28.10833
Асьвея на мапе Беларусі ±
Асьвея
Асьвея
Асьвея
Асьвея
Асьвея
Асьвея
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Асьве́я[2] — мястэчка ў Беларусі, на паўднёвым беразе Асьвейскага возера. Уваходзіць у склад Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1200 чалавек[1]. Знаходзіцца за 40 км ад Дрысы, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзьвінск (лінія Полацак — Дзьвінск).

Асьвея — даўняе места гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваліся руіны палаца Гільзэнаў і Шадурскіх і шпіталь місіянэраў, помнікі архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст, зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Назва

На думку географа В. Жучкевіча тапонім «Асьвея» ўтварыўся ад паняцьця «зьвей» — зьвеяны пясок, не замацаваны расьліннасьцю (пераважна на беразе возера, ракі)[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Асьвею («Асьвей») зьмяшчаецца ў дамове паміж вялікім князем Аляксандрам і маскоўскім гаспадаром Іванам III і датуецца 1503 годам. Неўзабаве ў 1505 годзе Аляксандар перадаў паселішча ваяводу полацкаму Станіславу Глябовічу, пазьней яно перайшло ў валоданьне роду Кішкаў.

У XVI стагодзьдзі Асьвея — цэнтар воласьці Полацкага ваяводзтва. У 1606 годзе ваявода віцебскі Станіслаў Кішка прадаў маёнтак канцлеру Льву Сапегу.

Двойчы ў 1616 і 1633 гадох Асьвея пацярпела ад маскоўскіх захопнікаў[4]. У 1695 годзе паселішча атрымала статус места. У XVII—XVIII стагодзьдзях праз Асьвею праходзіў гандлёвы шлях з Маскоўскай дзяржавы ў Інфлянты, Жамойць, Прусію, двойчы на год (2 траўня і 28 чэрвеня) тут праводзіліся кірмашы.

У 1749 годзе Асьвея перайшла ў валоданьне ваяводы менскага Яна Аўгуста Гільзэна, аўтара «Кронікі інфлянцкай», вядомага дабрачынца каталіцкага будаваньня на Полаччыне. У 1759 годзе пры мясцовым кляштары міласэрных сясьцёр пачаў працаваць шпіталь.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Асьвея апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1782 годзе на беразе Асьвейскага возера Я. Гільзэн збудаваў сядзібу. Увесну 1847 году ў мястэчку і ваколіцах адбыліся выступленьні сялянаў супраць прыгону.

У 2-й палове ХІХ стагодзьдзя ў Асьвеі было 406 дамоў. На 1905 год у мястэчку дзейнічала народная вучэльня.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Асьвея абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Асьвею вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну. У 1959 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу (з 1962 году ў складзе Верхнядзьвінскага раёну). У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году Асьвея знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 2007 годзе Асьвея атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1839 год — 566 чал. (297 муж. і 269 жан.), у тым ліку шляхты 15 муж. і 16 жан., духоўнага стану каталіцкага 9 муж. і 8 жан., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., равінаў 12 муж. і ? жан., купцоў-хрысьціянаў 9 муж. і 12 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 65 муж. і 58 жан., мяшчанаў-юдэяў 350 муж. і 341 жан., сялянаў зямянскіх 515 муж. і 519 жан., аднадворцаў 15 муж. і 12 жан., адстаўных салдатаў 13 муж. і 9 жан., дваровых людзей 118 муж. і 72 жан.[5]; 1886 год — 2223 чал., у тым ліку 754 хрысьціяніны і 1469 юдэяў[6]; 1897 год — 2830 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 3,7 тыс. чал.[4]; 1969 год — 3,8 тыс. чал.[4]; 1991 год — 1,9 тыс. чал.; 1998 год — 1,9 тыс. чал.[7]; 1999 год — 1,6 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,4 тыс. чал.; 2009 год — 1325 чал.[8] (перапіс); 2016 год — 1206 чал.[9]; 2017 год — 1211 чал.[10]; 2018 год — 1200 чал.[1]

Інфраструктура

У Асьвеі працуюць сярэдняя школа, спэцыяльная школа-інтэрнат, лякарня, дом культуры, бібліятэка, шэраг крамаў, сталоўка, аптэка.

Забудова

Вуліцы і пляцы

З урбананімічнай спадчыны Асьвеі да нашага часу гістарычную назву захавала вуліца Себеская. Паводле старых плянаў, у мястэчку існавалі вуліцы Вялікасельская, Ручаёвая, Рыская і Школьная.

Эканоміка

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай, паліўнай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Праект сынагогі, да 1915 г.

Інфраструктура

Асьвея — зона адпачынку дзяржаўнага значэньня[11].

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1782)
  • Кляштар Сёстраў Міласэрнасьці (XVIII ст.)
  • Сынагога Вялікая
  • Сынагога Малая

Галерэя

Асобы

Крыніцы

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 133
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 273.
  4. ^ а б в г Насевіч В. Асвея // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 212.
  5. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
  6. ^ Łopaciński A. Oświej // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 743.
  7. ^ Асвея на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
  8. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Асьвеясховішча мультымэдыйных матэрыялаў