Ян IV (папа рымскі)
па-лацінску: Johannes PP. IV | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 600 |
Памёр | 15 кастрычніка 642 |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | хрысьціянства[1] |
Заняткі | заходні сьвятар, пісьменьнік |
Ян IV (па-лацінску: Johannes PP. IV; ?, Далмацыя — 12 кастрычніка 642) — папа рымскі з 24 сьнежня 640 году па 12 кастрынічка 642 году.
Папа Ян паходзіў з Далмацыі, меркавана з гораду Салёна. Ён быў сынам адваката Вэнанцыюса. На момант ягонага абраньня ён быў арцыдыяканам рымскай царквы, і займаў важную ролю ў кіраваньні царквой. Ягонае асьвячэньне на папскім пасадзе рушыла ўсьлед неўзабаве пасьля ягонага абраньня, і мяркуецца, што папскія выбары былі пацьверджаны экзархам Равэнны, а не імпэратарам у Канстантынопалі.
Галоўную ўвагу зноўку абранага папы заняло нашэсьце славянаў на Дальмацыю. Для палягчэньня бядотнага становішча жыхароў, Ян паслаў абата Мартына ў Дальмацыю й Істрыю зь вялікай сумай грошай для выкупу палонных.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ян IV (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ян IV. Catholic Encyclopedia
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.