Стэфан III (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | мерк. 720[1] |
Памёр | 24 студзеня 772[1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Стэфан III (па-лацінску: Stephanus PP. III; 720 — 24 студзеня 772) — папа рымскі з 7 жніўня 768 году па 24 студзеня 772 году.
Сын сыцылійца зь імём Аліва, быў адзіным чалавекам, які застаўся верным папе Паўлу I. Падчас панаваньня меў апазыцыю з боку антыпапы Канстантына. Зьвярнуўся па дапамогу супраць лянгабардаў да караля франкаў Піпіна, але той памёр.
У Рыме працягнулася барацьба партыяў, і папа быў вымушаны зьвярнуцца па дапамогу да лянгабардаў. Заключыў зь імі зьвяз, перапыніўшы шэраг пантыфікаў, які арыентаваліся на Франкаўскае каралеўства. Улетку 769 году кароль лянгабардаў Дэзыдэрыюс прыбыў у Рым.
У горадзе ўспыхнуў мяцеж, у выніку якога ледзь ня быў забіты папа. Стэфан III прывабіў лідэраў антылянгабардзкай партыі ў пастку й перадаў іх у рукі Дэзыдэрыюса. 12 красавіка 769 году на Лятэранскім саборы былі прынятыя новыя правілы абраньня папаў і асуджаны антыпапа Канстантын II. Надалей папам ня мог стаць просты чалавек, які не прайшоў царкоўнай герархіі ад ніжэйшых чыноў да сану дыякана ці прасьвітара-кардынала. Удзел народу ў абраньні папы быў скасаваны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Стэфан III. Catholic Encyclopedia