Даўгінаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вонкавая спасылка
д Fix URL prefix
Радок 103: Радок 103:
* [http://data.jewishgen.org/wconnect/wc.dll?jg~jgsys~yizkor~lookup_pb~342 The Yizkor Book Database]
* [http://data.jewishgen.org/wconnect/wc.dll?jg~jgsys~yizkor~lookup_pb~342 The Yizkor Book Database]
* [http://www.rh.by/by/156/50/4246/ Даўгінаўскай школе − 150 гадоў!] «[[Рэгіянальная газета]]»
* [http://www.rh.by/by/156/50/4246/ Даўгінаўскай школе − 150 гадоў!] «[[Рэгіянальная газета]]»
* [http://http://www.rh.by/by/109/220/2728/ Тайны адступаюць. Парад вядзе Юзаф Петражыцкі] «[[Рэгіянальная газета]]»
* [http://www.rh.by/by/109/220/2728/ Тайны адступаюць. Парад вядзе Юзаф Петражыцкі] «[[Рэгіянальная газета]]»


{{Навігацыйная група
{{Навігацыйная група

Вэрсія ад 18:25, 8 траўня 2013

Даўгінаў
Касьцёл Сьв. Станіслава
Касьцёл Сьв. Станіслава
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Сельсавет: Даўгінаўскі
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовы індэкс: 231442
Геаграфічныя каардынаты: 54°38′47″ пн. ш. 27°28′49″ у. д. / 54.64639° пн. ш. 27.48028° у. д. / 54.64639; 27.48028Каардынаты: 54°38′47″ пн. ш. 27°28′49″ у. д. / 54.64639° пн. ш. 27.48028° у. д. / 54.64639; 27.48028
Даўгінаў на мапе Беларусі
Даўгінаў
Даўгінаў
Даўгінаў
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Даўгі́наў — вёска ў Беларусі, на рацэ Сярністая. Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 1400 чал. (1993). Знаходзіцца за 47 км на паўночны ўсход ад Вялейкі, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Крывічы. Вузел аўтамабільных шляхоў на Менск, Вялейку, Будслаў, Крывічы, Докшыцы, Плешчаніцы, Краснае.

Даўгінаў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Назва

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Даўгінаў» утварыўся ад прыметніка «доўгі» або ад прозьвішчаў Доўгі, Даўгінаў[1].

Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Даўгінаў[2] (згадваецца як Долгиновъ ужо ў 1635[1]), афіцыйная — Даўгінава (рас. Долгиново).

Гісторыя

Упершыню Даўгінаў (пад назвай Даўгінавічы) згадваецца ў 14401443 як уладаньне Яна Доўгірда, ваяводы віленскага. Пазьней маёнтак перайшоў да Івашкі Манівідавіча, а ў 1485 — да Багдана Саковіча, ваяводы троцкага. У 1525 Даўгінаў знаходзіўся ў валоданьні Альжбеты Саковіч[3]. У пач. XVI ст. тут збудавалі царкву Сьвятой Тройцы, у 1553 — касьцёл.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Даўгінаў увайшоў у склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. З 1567 мясьцінай валодаў Юры Хадкевіч, з 1622 — Януш Кішка, ваявода полацкі. У 1634 апошні прадаў маёнтак Язэпу Руцкаму, грэка-каталіцкаму мітрапаліту кіеўскаму, галіцкаму і ўсяе Русі.

Пад 1643 Даўгінаў згадваецца як мястэчка. У Трынаццацігадовую вайну (16541667) у ягоных ваколіцах адбыліся жорсткія баі, само паселішча спалілі маскоўскія захопнікі. З 1690 Даўгінаў знаходзіўся ў валоданьні Караля Міхала Друцкага-Сакалінскага. У 1704 Караль і Эва Друцкія-Сакалінскія фундавалі тут новы касьцёл. У 1746 у мястэчку разьмяшчаўся грэка-каталіцкі дэканат, які ахопліваў 26 парафіяў. У 1793 сьвятар Дамінік Марціноўскі збудаваў новую царкву.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Даўгінаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Станам на 1800 у мястэчку было 88 двароў, на 1866 — 362 двары. У XIX ст. тут рэгулярна праводзіліся славутыя кірмашы, да 1866 працавала суконная фабрыка з больш як 300 работнікамі (1850). Мануфактуру збудаваў уладальнік мястэчка граф С. Л. Каменскі. Станам на 1824 прадпрыемства мела 2, на 1840 — 28 ткацкіх станкоў, вадзяны і паравы рухавікі. Ткаліся тонкія сукны ўсіх колераў. Вырабы збываліся ў Рыгу, Вільню, Мітаву, Ромны. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Даўгінаве існавала школа, 60 крамаў, паштовая станцыя. У пач. XX ст. — царкоўнапрыходзкая школа, 2-клясная народная вучэльня (2 настаўнікі, 124 навучэнцы).

Згодна з Рыскай мірнай дамовй (1921) Даўгінаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. Станам на 1938 існавалі аднайменныя мястэчка (547 двароў) і селішча (33 двары).

У 1939 Даўгінаў увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіўся цэнтрам сельсавету Крывіцкага раёну (з 25 сьнежня 1962 у Вялейскім раёне). 1 траўня 1940 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 Даўгінаў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 ліпеня 1954 статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1971 тут быў 501 двор, на 1993 — 596 двароў.

Насельніцтва

Інфрастуктура

У Даўгінаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

На адным зь перакрыжаваньняў вуліцаў стаіць памятны знак у гонар беларускага пісьменьніка Зьмітрака Бядулі.

Выдатныя мясьціны

  • Капліца прыдарожная
  • Касьцёл Сьв. Станіслава (1853)
  • Могілкі: вайсковыя часоў IСВ і вайны 1920; габрэйскія
  • Сынагога (канец ХІХ ст.)
  • Царква Сьв. Тройцы (1870)

Галерэя

Вядомыя асобы

У мястэчку Даўгінаў жыў і навучаўся знакаміты беларускі пісьменьнік Зьмітрок Бядуля (сапраўднае імя — Самуіл Плаўнік).

Крыніцы

  1. ^ а б Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 104—105.
  2. ^ Даўгінаў // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004.
  4. ^ Dołhinów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 106.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II: Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  6. ^ Галіна Новікава. Даўгінава // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 211.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Даўгінаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў