Перайсьці да зьместу

Малажынскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Малажынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Малажын.

1 сьнежня 2009 году з Чамярыскага сельсавету ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Валахоўшчына, Дублін, Дубраўка, Ленінец і Старыя Юркавічы[1].

Уключае 9 вёсак і 8 пасёлкаў.

На 1 студзеня 2006 году налічвалася 1425 чалавек, зь якіх 289 ва ўзросьце да 16 гадоў, 605 — у працаздольным і 531 — старэйшым за працаздольны. Колькасьць гаспадарак 600.