Перайсьці да зьместу

Дарога

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дарога ва Ўкраіне

Дарога (шлях) — паласа зямлі, прызначаная для руху; шлях зносінаў. У шырэйшым сэнсе — месца, прастора, у якой адбываецца перасоўваньне, маюць месца зносіны.

Абслугоўваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дарогі, як і ўсе іншыя збудаваньні, зь цягам часу дэградуюць. Пагаршэньне стану найперш выкліканае ўзьдзеяньнем навакольнага асяродзьдзя, напрыклад, марозным набраканьнем, тэрмічным растрэскваньнем і аксыдацыяй, але аднак і назапашаная шкода ад транспартных сродкаў таксама істотна ўплывае на стан пакрыцьця[1]. Паводле сэрыі экспэрымэнтаў, зладжаных у канцы 1950-х гадоў і вядомых як дарожны тэст AASHO, было эмпірычна вызначана, што эфэктыўная шкода дарозе прыблізна прапарцыйная чацьвертай ступені вагі восі[2]. Тыповы цягач з прычэпам вагой у 36,287 тонаў, з 3,629 тонамі на пярэдняй восі і 16,329 тонаў на кожнай зь дзьвюх тандэмных восяў, робіць прыблізна ў 7800 разоў больш шкоды, чым легкавы аўтамабіль з 0,907 тонамі на кожнай восі. Ямы на дарогах утвараюцца праз пашкоджаньні ад дажджу, тармажэньня транспарту або будаўнічых працаў.

Дарожны знак, які папярэджвае пра будаўнічыя працы на дарозе.

Пакрыцьці дарог праектуюцца на пэўны чаканы тэрмін службы, або праектны тэрмін. Абслугоўваньне ўлічваецца ў агульных выдатках цягам усяго жыцьцёвага цыклю дарогі, з рамонтамі. Дарогі могуць праектавацца на розныя тэрміны службы, а калі пакрыцьцё служыць даўжэй за заплянаваны час, гэта можа сьведчыць пра перабудаванасьць і празьмерна высокія першапачатковыя выдаткі. Калі ж пакрыцьцё выходзіць з ладу раней за праектны тэрмін, уладальнік сутыкаецца з празьмернымі выдаткамі на рамонт і рэабілітацыю. Некаторыя асфальтавыя пакрыцьці праектуюцца як вечныя пакрыцьці з чаканым канструктыўным тэрмінам службы большым за 50 гадоў[3]. Шматлікія бэтонныя пакрыцьці, узьведзеныя з 1950-х гадоў, таксама істотна перажылі свой разьліковы тэрмін службы[4]. Некаторыя дарогі, напрыклад Ўокер-драйва ў Чыкага, якая паводле сутрансьці ёсьць буйной двухузроўневай магістралю ў цэнтры гораду, была перабудаваная з праектным тэрмінам службы ў 100 гадоў[5].

Практычна ўсе дарогі патрабуюць пэўнага віду абслугоўваньня яшчэ да таго, як яны дасягнуць канца свайго тэрміну службы. Прадбачлівыя дарожныя службы выкарыстоўваюць тэхналёгіі кіраваньня пакрыцьцямі, каб у сталым рэжыме маніторыць стан дарог і своечасова плянаваць прафіляктычныя рамонтныя працы, падаўжаючы жыцьцёвы цыкль пакрыцьця. Тэхнічна разьвітыя службы кантралююць стан паверхні дарожнай сеткі з дапамогай складанага абсталяваньня, напрыклад лазэрных або інэрцыйных прафілямэтраў. Вымярэньні ўлучаюць крывіню дарогі, папярочны ўхіл, шурпатасьць, няроўнасьці, каляіны і тэкстуру. Праграмныя альгарытмы выкарыстоўваюць гэтыя зьвесткі, каб вызначыць запатрабаванасьць у рамонце або новага будаўніцтва. Рамонтныя апэрацыі для асфальтабэтонных пакрыцьцяў звычайна ўлучаюць тонкія асфальтавыя накладаньні, гермэтызацыю расколінаў, рэвіталізацыю паверхні, туманавае ўшчыльненьне, мікрафрэзэраваньне, дыямэнтавае шліфаваньне ды іншую апрацоўку паверхні. Водаструменная апрацоўка таксама можа быць часткай абслугоўваньня, бо яна павялічвае каэфіцыент счапленьня за кошт лёгкага зьняцьця верхняга бітумнага слою і адначасна асьвятляе паверхню, што зьмяншае тэмпэртурнае зношваньне ніжніх слаёў.

Тонкае паверхневае пакрыцьцё захоўвае, абараняе і паляпшае функцыянальны стан дарогі, зьмяншаючы патрэбу ў рэгулярным рамонце і тым самым падаўжаючы тэрмін службы без павелічэньня канструктыўнай трываласьці[6]. Старыя бэтонныя пакрыцьці, на якіх утвараюцца дэфэкты, можна адрамантаваць з дапамогай усталяваньня апорных стрыжняў. У гэтым выпадку ў пакрыцьці на кожным шве выразаюцца пазы, у якія ўсталёўваюцца дубэлі, а затым пазы запаўняюцца рамонтным бэтонным матэрыялам. Гэта можа падаўжаць тэрмін службы бэтоннага пакрыцьця на 15 гадоў[7].

  1. ↑ Effects of Frost Heave on the Longitudinal Profile of Asphalt Pavements in Cold Regions. International Society for Asphalt Pavements (08.2002). Архіўная копія ад 13.08.2007 г.
  2. ↑ Ron Bridle; John Porter The Motorway Achievement: Frontiers of Knowledge and Practice. — Thomas Telford, 2002. — ISBN 978-0-7277-3197-5
  3. ↑ Newcomb, David E.; Willis, Richard; Timm, David H. Perpetual Asphalt Pavements: A Synthesis. — Lanham, Maryland: Asphalt Pavement Alliance, 2010.
  4. ↑ Road Map to the Future. United States Department of Transportation – Federal Highway Administration (07.2002). Архіўная копія ад 14.08.2007 г.
  5. ↑ ISG Resources, Inc (12.2003) Fly Ash Concrete Design for Chicago's 100-Year Road Structure. U.S. Environmental Protection Agency. Архіўная копія ад 07.2007 г.
  6. ↑ Thin Surfacing – Effective Way of Improving Road Safety within Scarce Road Maintenance Budget. Transportation Association of Canada. Архіўная копія ад 07.04.2008 г.
  7. ↑ Dowel Bars for New and Existing Concrete Pavements. Washington State Department of Transportation (02.2013).

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]