Дублін (вёска)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дублін
трансьліт. Dublin
Першыя згадкі: XVI ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Малажынскі
Насельніцтва: 260 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247639
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°44′0″ пн. ш. 30°20′0″ у. д. / 51.73333° пн. ш. 30.33333° у. д. / 51.73333; 30.33333Каардынаты: 51°44′0″ пн. ш. 30°20′0″ у. д. / 51.73333° пн. ш. 30.33333° у. д. / 51.73333; 30.33333
Дублін на мапе Беларусі ±
Дублін
Дублін
Дублін
Дублін
Дублін
Дублін

Дублі́н[1] (таксама Даблі́н[1]) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Дублін уваходзіць у склад Малажынскага сельсавету.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месьціцца за 6 км на паўднёвы ўсход ад Брагіну, 34 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на ветцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 136 км ад Гомелю.

Пляніровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўднёвы захад, якая на поўначы далучаецца да шыротнай вуліцы, а на захадзе да яе пад вострым кутом далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

На поўначы сетка мэліярацыйных каналаў. Побач ёсьць радовішчы торфу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выяўленыя ў XIX стагодзьдзі археалягічныя знаходкі сьведчаць пра дзейнасьць чалавека ў гэтых месцах з глыбокай старажытнасьці. Подле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVI стагодзьдзя як паселішча ВКЛ, уладаньне князя Вішнявецкага, у 2-й палове XVII стагодзьдзя — Канецпольскіх. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расейскай імпэрыі. З 1811 году валоданьне Ракіцкіх. У 1897 годзе ў вёсцы знаходзіліся капліца, школа граматы, хлебазапасны магазын, 2 ветракі, кузьня, у Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні.

З 8 сьнежня 1926 году па 30 сьнежня 1927 году цэнтар Дублінскага сельсавету Брагінскага раёну Рэчыцкай вобласьці, з 9 чэрвеня 1927 году Гомельскай акругі, дзейнічала пачатковая школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Добраахвотнік», працавалі кузьня й вятрак.

Падчас Другой сусьветнай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 83 мясцовыя жыхары. У памяць пра загінулых у 1970 годзе пастаўленая скульптура салдата. З 1987 году цэнтар Сьпярыскага сельсавету, у калгасе імя Ю. А. Гагарына.

З 26 верасьня 2006 году ў складзе Чамярыскага сельсавету[2]. З 1 сьнежня 2009 году ў складзе Малажынскага сельсавету[3].

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы ёсьць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1850 год — 215 двароў
  • 1897 год — 71 двор, 477 жыхароў
  • 1908 год — 90 двароў, 583 жыхары
  • 1959 год — 609 жыхароў (паводле перапісу)
  • 1999 год — 379 жыхароў
  • 2004 год — 133 гаспадаркі, 354 жыхары
  • 2010 год — 260 жыхароў

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]