Перайсьці да зьместу

Дублінскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дублінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дублін.

18 сакавіка 2005 году сельсавет перайменаваны зь Сьпярыскага ў Дублінскі[1].

26 верасьня 2006 году сельсавет ліквідаваны рашэньнем Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў, усе населеныя пункты — Валахоўшчына, Глухавічы, Дублін, Дубраўка, Ільічы, Казялужцы, Ленінец, Нудзічы, Рафалаў, Сьпярыжжа, Старыя Юркавічы, Ясяні — перададзеныя ў склад Чамярыскага сельсавету[2].