Перайсьці да зьместу

Ян Павал I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Павал I
Рымскі папа
26 жніўня — 28 верасьня 1978
ЦаркваКаталіцкая Царква
ПапярэднікПавал VI
НаступнікЯн Павал II

Адукацыя
Дзейнасьцьрыма-каталіцкі ксёндз, пісьменьнік, пераходны дыякан, прафэсар унівэрсытэту, рымска-каталіцкі біскуп
Сапраўднае імяАльбіна Лучані
Нарадзіўся17 кастрычніка 1912(1912-10-17)[2][3][4][…]
Памёр28 верасьня 1978(1978-09-28)[2][3][4][…] (65 гадоў)
ПахаваныБазыліка Сьвятога Пятра
БацькаGiovanni Luciani[d][5][1]
Прыняцьце сьвятога сану7 ліпеня 1935
Япіскапская хіратонія27 сьнежня 1958
Кардынал ад5 сакавіка 1973


Узнагароды
ордэн Залатой шпоры Ордэн Піюса IX Ордэн сьвятога Рыгора Вялікага
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ян Павал I (па-лацінску: Ioannes Paulus I), сьвецкае імя Альбіна Лючыяні (па-італьянску: Albino Luciani; 17 кастрычніка 1912 — 28 верасьня 1978) — рымскі папа з 26 жніўня 1978 году да дня сваёй сьмерці. Прабыў папам усяго 33 дні.

Нарадзіўся ў месцы Канале д’Агорда ў правінцыі Бэлюна на поўначы Італіі.

7 ліпеня 1935 году атрымаў сьвятарскія пасьвячэньні. У 1958 годзе пастаўлены біскупам гораду Віторыё Вэнэта. Удзельнічаў у Другім Ватыканскім Саборы. 15 сьнежня 1969 году папа Павал VI прызначыў яго патрыярхам Вэнэцыі, а 5 сакавіка 1973 году ўзьвёў да годнасьці кардыналу.

На канкляве 1978 году Альбіна Лучані быў абраны папам, але ў хуткім часе памёр, прабыўшы біскупам Рыму ўсяго 33 дні. Ян Павал I быў першым папам за доўгія гады, які адмовіўся каранавацца тыяраю.

  1. 1 2 3 Who's who (брыт. анг.) — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  2. 1 2 Johannes Paul (Johannes Paul I.) // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
  3. 1 2 Ivan Pavao I. // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) / пад рэд. A. Vujić — LZMK, 2005.
  4. 1 2 Brozović D., Ladan T. Ivan Pavao I. // Hrvatska enciklopedija (харв.) — LZMK, 1999. — 9272 с.
  5. ↑ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.