Вітыгес
Вітыгес | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 470-е, |
Памёр | 542 або 541, |
Сужэнец | Матасунта[d] |
Вітыгес (гоцк. 𐍅𐌴𐌹𐍄𐌹𐌲𐌴𐌹𐍃𐌻𐍃 (Weitigeisas), лац. Vittigis, грэц. Οὐίτιγις; ? — 542) — кароль остготаў (534—540).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 526 годзе быў мечнікам Аталарыха. У 530 годзе пасьпяхова адбіў напад гепідаў на Сырміюс. У 534 годзе кароль Тэадагад зрабіў Вітыгеса сваім сквайрам і перадаў яму вярхоўную каманду ўсёй гоцкай арміяй на поўдні Ляцыі.
Заняў сталец Італіі на раньніх этапах Гоцкай вайны 535—554 гадоў, калі Бэлізарыюс хутка захапіў Сыцылію і знаходзіўся ў паўднёвай Італіі на чале войскаў Юстыніяна I, імпэратара Усходняй Рымскай імпэрыі.
Ажаніўся з Матасунтай, дачкой каралевы Амаласунты. На гэтым шлюбе грунтавалася яго каралеўская легітымнасьць[1]. Неўзабаве па заняцьці стальцу загадаў забіць Тэадагада[2].
У студзені 1540 году трапіў у палон, пазьней жыў у Канстантынопалі.