Перайсьці да зьместу

Васьнева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васьнева, трансьліт. Vaśnieva
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Віцебская
Раён Аршанскі
Сельсавет Смалянскі
Дата заснаваньня 17 ст.
Часавы пас
Каардынаты 54°39′26″ пн. ш. 29°55′44″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 2 чал. (2018)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 216
Паштовы індэкс 211398[1]
СААТА 2236866011
Нумарны знак 2
Васьнева на мапе Беларусі ±
Васьнева
Васьнева
Васьнева
Васьнева
Васьнева
Васьнева

Васьнева[2]вёска ў Смалянскім сельсавеце Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 43 км на паўночны захад ад Воршы, за 3 км ад чыганачнага прыпынку Шыбекі й за 15 км ад чыгуначнай станцыі Смаляны на лініі ВоршаЛепель, за 5 км на поўнач ад рэспубліканскай аўтамабільнай дарогі Р15 (ВоршаЛепель), за 97 км ад Віцебску.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вёска вядома зь 17-га стагодзьдзя як уласнасьць Сангушкаў у Віцебскім павеце Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[3]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля 1-га (1772) падзелу Рэчы Паспалітай у Расейскай Імпэрыі, у складзе Аршанскай правінцыіі Магілёўскай губэрніі, Копыскі павет (1777—1796), з 1796 году ў Сеньненскім павеце Беларускай губэрніі, з 1802 году да 1861 году Копыскі павет і ў Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрніі.

У 1880-х Соф'я Багушэўская і Паўліна Гаеўская валодалі 143 дзесяцінамі зямлі фальварку Васьнева[4].

У 1910 годзе ў Расьнянскай воласьці Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні, сялянскай грамадзе належала 192 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Вялікасельскай Прачысьценскай царквы (Сьвята-Усьпенскай)[5] й уваходзілі ў Вялікасельскае сялянскае таварыства. У фальварку Васьнева 160 дзесяцін зямлі належылі Францу Коржанеўскаму[6]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Васьнева абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 3 26 сакавіка 1919 году ў складзе Гомельскай, з 1920 году – Віцебскай губэрняў РСФСР. У сакавіку 1924 году Васьнева вярнулі БССР. 3 20 жніўня 1924 году да 1926 году вёска Васьнева ў Какоўчынскім сельсавеце Багушэўскага раёну Аршанскай акругі. У 1925 годзе годзе далучана да Шыбецкага сельсавету Коханаўскага раёну Аршанскай акругі (26.7.1930 г. акруга скасавана). 3 8 ліпеня 1931 году ў Аршанскім раёне. 3 20 лютага 1938 году ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці.

У 1930-х гадах ўлады утварылі калгас «Брыгадзір»[7]. На Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выставе ў 1939 годзе быў прадстаўлены лепшы па ўраджайнасьці льновалакна калгас «Брыгадзір» Аршанскага раёна, Віцебскай вобласьці: старшыня калгаса, ардэнаносец Сяргей Фаміч Палітыка й лепшыя зьвенавыя па лёну — арганізатары барацьбы за высокі ўраджай лёну ў брыгадах — Тацяна Іванаўна Буракоўская й Марыя Майсееўна Буракоўская[8]. З ліпеня 1941 году да канца чэрвеня 1944 году акупавана нямецкімі войскамі, за гэты час загінулі 8 вайскоўцаў і мірных жыхароў вёскі. Па вызваленьні, вёска ў 1944 годзе далучана да калгаса «Чырвонае аб'яднаньне» з цэнтарам у вёсцы Шыбекі[9]3 16 ліпеня 1954 году вёска ў Смалянскім сельсавеце. 3 25 сьнежня 1962 Ў Талачынскім і з 12 лютага 1965 году зноў у Аршанскім раёнах.

  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 2 чалавекі;
  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 7 гаспадарак 11 чалавек; 1959 год — 108 чалавек; 1925 год — 31 двор, 196 чалавек; 1926 год — 34 двары, 184 чалавекі; 1910 год — 21 двор, 76 мужчын, 85 жанчын; фальварак — 2 мужчыны й 3 жанчыны[6]
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 80 чалавек;[10]
  1. Белпошта
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 79
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. 84(Г-2), 194. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
  4. А. С. Дембовецкій Опыт описанія Могилевской губерніи.. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 194, 198. — 329 с.
  5. А. М. Сементовскій , Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій  Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 127 (№ 175).
  6. 1 2 Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 187 (№ 51), 188 (№ 93). — CXXV,250 с.
  7. «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» ф. 336, 10 ад. зах., 1946-2007. Сельскагаспадарчы каапэратыў «Брыгадзір» , в. Васьнева Шыбекскага сельсавета Аршанскага (з 09 верасьня 1946 да 16 ліпеня 1954 Коханаўскага) раёну Віцебскай вобласьці
  8. Всесоюзная сельскохозяйственная выставка. Павильон. Белорусская ССР: путеводитель / Директор павильона Г. М. Гершман. Старший методист П. П. Брановец. Архитекторы В. И. Симбирцев и Б. Г. Бархин. Главный художник В. В. Алтуфьев.. — Москва: СЕЛЬХОЗОГИЗ, 1939. — С. 23, 26. — 52 с. — 15 000 ас.
  9. «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» ф. 337, 238 ад. зах., 1946-2007. Сельскагаспадарчы каапэратыў «Шыбекі» (СПК «Шыбекі»), вёска Шыбекі Смалянскага сельсавету Аршанскага (з 09 верасьня 1946 да 16 ліпеня 1954 Коханаўскага) раёну Віцебскай вобласьці.
  10. Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 510 (526). — 613 с.