Рэпухава
Рэпухава | |
трансьліт. Repuchava | |
Мясцовая назва: | Рэпухаў[1] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Смалянскі |
Насельніцтва: | 8 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
Паштовы індэкс: | 211385[2] |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°32′56″ пн. ш. 30°5′43″ у. д. / 54.54889° пн. ш. 30.09528° у. д.Каардынаты: 54°32′56″ пн. ш. 30°5′43″ у. д. / 54.54889° пн. ш. 30.09528° у. д. |
± Рэпухава |
Рэ́пухава[3] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці ў складзе Смалянскага сельсавету. Месьціцца каля ўтоку рэчцы Дзярноўкі ў Адроў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэпухава ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XV стагодзьдзя. Першае ўпамінаньне 1435 год — уласнасьць князя Аляксандра Андрэевіча Адзінцэвіча-Рэпухаўскага сына Андрэя Міхайлавіча Адзінцэвіча.[4][5] У 1676 годзе згадваецца як маёнтак у Аршанскім павеце ВКЛ[6]. У XVII—XVIII стагодзьдзях маёмасьць Сангушкаў.[1]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Рэпухава ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22 сакавіка 1777 па 31 сьнежня 1796 году ў складзе Копыскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае наместніцтва з 10 студзеня 1778 па 31 сьнежня 1796 году). З 1 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году ў Беларускай губэрні (з 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня). 26 сьнежня 1861 году Копыскі павет скасавалі і Рэпухава апынулася ў складзе Алёнавіцкай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні.[7] Адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Копыскага павету канца XVIII стагодзьдзя.
У 1910 годзе сяляне валодалі 213 дзесяцінамі зямлі. Фальварак 300 дзесяцін зямлі — уласнасьць Е. О. Клачковай.[8]
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 78 чалавек[9]
- XX стагодзьдзе: 1910 год — сяло: 21 двор, 90 мужчын, 86 жанчын; фальварак: 1 двор, 2 мужчыны, 1 жанчына;[8]; 1998 год — 23 двары, 32 чалавекі; 1999 год — 29 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 8 чалавек
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарадзішча — археалягічны помнік. За 2 км на поўдзень ад вёскі. Выявіў і абсьледаваў у 1971 годзе Леанід Побаль.
- Курган — археалягічны помнік. За 2 км на захад ад вёскі. Выявіў і абсьледаваў у 1981 годзе Міхаіл Лашанкоў
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Прачыстай Багародзіцы (1767 год).[a] Да 1839 году парафія Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ). Сьвятар: Андрэй Тэадаровіч.[10][1]
- К царкве былі прыпісаны ў 1857 годзе — сяло: Рэпухава; вёскі: Выпаўзова, Вялікае Гальцава, Замошша, Комлі, Малое Гальцэва, Нагаўкі, Руклі, Рамашкава, Самонава, Філістава, Уладыкі (Бладыкі), Шамоліна, Шанькава.[9]
- К царкве былі прыпісаны ў 1910 годзе — сёла: Рэпухава, Роскі Сялец; вёскі: Ваўкавіча, Выпаўзова, Вялікае Гальцава, Замошша, Комлі, Леонькаў, Малы Сялец, Новае Замошша, Пагосьцік, Панізоўе, Рамашкава, Руклі, Самонава, Старынкі, Асінаўка, Уладыкі, Шамоліна, Шанькава, Шугалеява; фальваркі: Рэпухава, Вятохма; засьценак: Уладыкі, хутар: Выдумка.[8]
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь); таксама Прачысьценская царква
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. ст. 84 (Д-2), 305. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 79
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2009. — Т. 1. — С. 110(Д-2), 232. — 244 с. — 3600 ас. — ISBN 978-985-508-060-3
- ^ Радаслоўе князёў Адзінцэвічаў. / Васіль Варонін // Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час. — Смаленск: Інбелкульт, 2013. — С. 761. — ISBN ISBN 978-5-9904531-5-9.
- ^ LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
- ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. Копысь. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186, 209.
- ^ а б в Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгія Павловича Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 103 (№№ 27,37). — 250 с.
- ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 210. — 613 с.
- ^ А. М. Сементовскій, Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій . Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 128 (№ 227).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- М. І. Лашанкоў в. Рэпухава, Смалянскі сельсавет (№№ 308, 309) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 117.
- Рэпухава. // Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5. С. 171.
- Рэпухава. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 513.
- Repuchowo, pow. orszański. (пол.) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich : слоўнік. — Warszawa: nakł. Filipa Sulimierskiego i Władysława Walewskiego, 1902. — Т. XV cz.2. — С. 543.