Абмеркаваньне шаблёну:Аршанскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

П/с[рэдагаваць крыніцу]

Пасялковыя саветы, калі не ўключаюць у сябе іншыя нас. пункты (а гэтыя не ўключаюць), не зьяўляюцца адм.-тэр. адзінкамі, а толькі мясцовымі Абракадабра нейкая. Няўжо Баўбасаўскі не ўключае? --Ліцьвін 13:52, 11 сакавіка 2009 (UTC)

Калі ласка, хопіць меркаваньні іншых трактаваць як «абракадабра». Гэта сьцьверджаньне грунтуецца на законе, і вы гэты закон і гэта месца ведаеце. Наконт Баўбасава няма поўнай перакананасьці, але вёска Барсукі ў складзе гэтага савету згадваецца у інэце толькі ў адным месцы - на сайце Белпошты, дакладнасьць даных якога мы ўжо таксама абмяркоўвалі. Прычым, заўважце, што слова Савет («Болбасовский поселковый совет») там напісана з маленькай літары, аб чым гэта гаворыць вы таксама ведаеце. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 14:06, 11 сакавіка 2009 (UTC)
Вы вельмі не ўважліва чытаеце. Прычым, заўважце, што слова Савет («Болбасовский поселковый совет») там напісана з маленькай літары, аб чым гэта гаворыць вы таксама ведаеце. В материале «Возможности для пополнения бюджета есть», напечатанном в газете «Народнае слова» (Витебск, № 18, 12 февраля 2009 г.) представила председатель Болбасовского поселкового Совета депутатов Оршанского района Андрею Пашкевичу рассказал о возможностях пополнения доходной части бюджета поссовета.
Барсукі ў складзе гэтага савету згадваецца у інэце толькі ў адным месцы - на сайце Белпошты Вось яшчэ [1], яны практычна ўсюды ідуць разам. Так куды Барсукі аднясеце? Ёсьць варыянты?
Статья 13. Полномочия поселковых и сельских Советов депутатов при решении вопросов административно-территориального устройства
Поселковые и сельские Советы депутатов вносят в районные Советы депутатов предложения об отнесении населенных пунктов к категориям городов районного подчинения, поселков городского типа и сельских населенных пунктов, о наименовании (переименовании) сельсоветов, сельских населенных пунктов, установлении и изменении их границ, установлении и переносе административных центров сельсоветов. Чым адрозьніваюцца пасялковыя саветы ад сельскіх?
Пасялковыя саветы, калі не ўключаюць у сябе іншыя нас. пункты (а гэтыя не ўключаюць), не зьяўляюцца адм.-тэр. адзінкамі, а толькі мясцовымі Дзе пра гэта напісана? І як гэта разумець? Калі створаны мясцовы савет — то гэта ўжо не адм.-тэр. адзінка? Статья 4. Населенные пункты, в которых находятся местные Советы депутатов, исполнительные и распорядительные органы, являются центрами соответствующих административно-территориальных единиц. Статья 6. Территориальные единицы Республики Беларусь: Территориальными единицами Республики Беларусь являются населенные пункты, в которых не создаются местные Советы депутатов, исполнительные и распорядительные органы, а также территории специального режима использования (заповедники, национальные парки, заказники, территории памятников природы, территории недвижимых материальных историко-культурных ценностей и зоны их охраны, территории оборонного назначения и другие). --Ліцьвін 15:17, 11 сакавіка 2009 (UTC)
1. Пра Барсукі гадаць ня буду, трэба спраўджваць, а не здагадвацца. Тыя 2 спасылкі выглядаюць вельмі пераканаўча, нічога не скажаш ;).
2. Існаваньне Баўбасаўскага п/с я не стаўлю пад сумнеў, я кажу пра тое, што ён не зьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай (хутчэй за ўсё).
3. Поселковые и сельские Советы депутатов вносят... нічога не кажа пра прыналежнасьць іх да адміністрацыйна-тэрытарыяльнай катэгорыі. Тут проста канстатуюцца іх паўнамоцтвы ў пэўным пытаньні.
4. А вось пра сапраўдную прыналежнасьць гаворыцца ў артыкуле 3: К административно-территориальным единицам в Республике Беларусь относятся области, районы, сельсоветы, а также города и поселки городского типа, в которых созданы местные Советы депутатов, исполнительные и распорядительные органы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкамі зьяўляюцца гарадзкія пасёлкі, а не пасялковыя Саветы.
5. Населенные пункты, в которых находятся местные Советы депутатов, исполнительные и распорядительные органы, являются центрами соответствующих административно-территориальных единиц. — менавіта соответствующих.
--Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 14:07, 12 сакавіка 2009 (UTC)
На жаль, я нічога не зразумеў.
1. Так што з Барсукамі? Куды аднясеце?
2. Існаваньне Баўбасаўскага п/с я не стаўлю пад сумнеў, я кажу пра тое, што ён не зьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай (хутчэй за ўсё). Прабачце, але гэта фантастыка. А што гэта тады?
3 і 4. Чым адрозьніваюцца пасялковыя саветы ад сельскіх?
5. А што павінна было быць напісана несоответствующих? --Ліцьвін 14:26, 12 сакавіка 2009 (UTC)
1. Ня буду я іх нікуды адносіць. Няма амаль ніякай інфармацыі. На тым жа сайце Белпошты гэтай вёскі няма ў сьпісе населеных пунктаў Аршанскага раёну. Калі ў каго зьявіцца нейкая больш ці менш пэўная інфармацыя, той і аднясе.
2. Мясцовы Савет Баўбасава, які ў сваю чаргу зьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай.
3. і 4. без камэнтарыяў
5. Калі адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка сельскі савет — яго цэнтрам, калі гарадзкі пасёлак — яго цэнтрам.
Дарэчы, я не разумею новую хвалю спрэчак пасьля вось гэтага камэнтара: [2]
--Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 14:47, 12 сакавіка 2009 (UTC)
1. На тым жа сайце Белпошты гэтай вёскі няма ў сьпісе населеных пунктаў Аршанскага раёну. Як няма? [3] А Баўбасаў ёсьць?
2. Значыць адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка. Нарэшце :-)
3. і 4. Калі ласка камэнтуйце. Я бачу вы наогул не разумееце пра што кажыце. Паўтару пытаньне: Чым адрозьніваюцца пасялковыя саветы ад сельскіх?
5. Нічога не зразумеў. --Ліцьвін 15:03, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Пас. Стаміўся. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 15:05, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Пасялковыя саветы, калі не ўключаюць у сябе іншыя нас. пункты (а гэтыя не ўключаюць), не зьяўляюцца адм.-тэр. адзінкамі, а толькі мясцовымі Добра. Чытаем Статья 4. Населенные пункты, в которых находятся местные Советы депутатов, исполнительные и распорядительные органы, являются центрами соответствующих административно-территориальных единиц. Відавочная супярэчнасьць. З вашых словаў атрымліваецца, што ўсе саветы не зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Так? Ці ў законе памылка? --Ліцьвін 15:31, 12 сакавіка 2009 (UTC)
І куды Барсукі? Прама ў Аршанскі раён? --Ліцьвін 15:42, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Вось як яно атрымліваецца: Барсукі Баўбасаўскага сельсавету ўвайшлі ў склад г.п. Баўбасаў. Пра гэтае напісана ў ГВБ, с. 94. --Ліцьвін (гутаркі) 17:15, 8 ліпеня 2018 (MSK)

Дапрацоўка[рэдагаваць крыніцу]

Цікавы варыянт. Я потым больш грунтоўна разгледжу гэты падыход. --Ліцьвін (гутаркі) 14:08, 27 жніўня 2019 (MSK)

Глядзіце камэнтар тут. --Red_Winged_Duck 14:30, 27 жніўня 2019 (+03)