Шыбекі
Шыбекі | |
трансьліт. Šybieki | |
Дата заснаваньня: | 17 ст. |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Смалянскі |
Насельніцтва: | 110 чал. (2018) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
Паштовы індэкс: | 211398[1] |
СААТА: | 2236866131 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°37′3″ пн. ш. 29°57′38″ у. д. / 54.6175° пн. ш. 29.96056° у. д.Каардынаты: 54°37′3″ пн. ш. 29°57′38″ у. д. / 54.6175° пн. ш. 29.96056° у. д. |
± Шыбекі |
Шыбекі[2] — вёска ў Смалянскім сельсавеце Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 5 км на паўднёвы ўсход ад Смалян, за 35 км на паўночны захад ад Воршы, за 2 км ад чыганачнага прыпынку Шыбекі й за 15 км ад чыгуначнай станцыі Смаляны на лініі Ворша — Лепель, за 1 км на поўнач ад рэспубліканскай аўтамабільнай дарогі Р15 (Ворша — Лепель), за 95 км ад Віцебску.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска вядома зь 17-га стагодзьдзя ў маёнтку Смаляны як уласнасьць Сангушкаў у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[3]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля 1-га (1772) падзелу Рэчы Паспалітай у Расейскай Імпэрыі, у складзе Аршанскай правінцыіі Магілёўскай губэрніі, Копыскі павет (1777—1796), з 1796 году ў Сеньненскім павеце Беларускай губэрніі, з 1802 году да 1861 году Копыскі павет і ў Алёнавіцай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрніі.
Сярод вяскоўцаў былі рамесьнікі (шаўцы й краўцы).[4].
У 1910 годзе ў Алёнавіцкай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні, сялянскай грамадзе належала 139 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Смалянскай Спаса-Прэабражэнскай царквы[5] й уваходзілі ў Цюльпінскае сялянскае таварыства[6].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шыбекі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 3 26 сакавіка 1919 году ў складзе Гомельскай, з 1920 году – Віцебскай губэрняў РСФСР. У сакавіку 1924 году Шыбекі вярнулі БССР. 3 20 жніўня 1924 году вёска Шыбекі ў Шыбецкім сельсавеце Коханаўскага раёну Аршанскай акругі (26.7.1930 г. акруга скасавана). 3 8 ліпеня 1931 году ў Аршанскім раёне. 3 20 лютага 1938 году ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці.
З ліпеня 1941 году да канца чэрвеня 1944 г. акупавана нямецкімі войскамі, за гэты час загінулі 23 вяскоўца. 3 9 верасьня 1946 году вёска цэнтар Шыбецкага сельсавету ў Коханаўскім раёне. 16 ліпеня 1954 году сельсавет ліквідаваны й вёска перададзена ў Смалянскі сельсавет. З 17 сьнежня 1956 году ў Аршанскім, з 25 сьнежня 1962 Ў Талачынскім і з 12 лютага 1965 году зноў у Аршанскім раёнах.
У 1929 годзе ўлады утварылі калгас «Чырвонае аб'яднаньне» з цэнтарам у вёсцы Шыбекі, з 1 сакавіка 2004 году сельскагаспадарчы каарэратыў «Шыбекі»[7].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 48 гаспадарак, 110 чалавекі;
- XX стагодзьдзе: 1998 год — 84 гаспадарак 221 чалавек; 1959 год — 144 чалавека; 1926 год — 37 двароў, 175 чалавек; 1910 год — 16 двороў, 69 мужчын, 66 жанчын;[6]
- XIX стагодзьдзе: 1879 год — 10 дамоў, 82 чалавека[4];
- XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 10 дамоў, 37 чалавек ();
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Брацкая магіла ў цэнтры вёскі. Пахаваны 13 вайскоўцаў і партызанаў, якія загінулі ў баях у 1941–44 гадах. У 1965 годзе пастаўлены помнік – скульптура вайскоўца.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 79
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. 84(Д-2), 314. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
- ^ а б А. С. Дембовецкій. Опыт описанія Могилевской губерніи. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 2. — С. 347. — 1000 с.
- ^ А. М. Сементовскій , Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 128 (№ 226).
- ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 104 (№ 62). — CXXV,250 с.
- ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» ф. 337, 238 ад. зах., 1946-2007. Сельскагаспадарчы каапэратыў «Шыбекі» (СПК «Шыбекі»), вёска Шыбекі Смалянскага сельсавету Аршанскага (з 09 верасьня 1946 да 16 ліпеня 1954 Коханаўскага) раёну Віцебскай вобласьці
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шыбекі. // Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5. С. 198, 199.
- Шыбекі. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 520.
- Шыбекі, Смалянскі сельсавет (№ 334). / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 116.}