Клюкаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Клю́каўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Клюкаўка.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 ліпеня 1924 году ў Аршанскай акрузе створаны Багушэўскі раён, у складзе якога 20 жніўня 1924 году створаны Дзевінскі сельсавет. У верасьні 1926 году сельсавет перайменаваны ў Клюкаўскі. У сувязі з частковым перафармаваньнем Багушэўскі раён ліквідаваны 8 ліпеня 1931 году, сельсавет далучаны да Аршанскага раёну. Па пастанове ЦВК і СНК БССР ад 12 лютага 1935 году Багушэўскі раён адноўлены. З 9 верасьня 1946 году да 17 сьнежня 1956 году сельсавет знаходзіўся ў складзе Арэхаўскага раёну. З 20 студзеня 1960 году, пасьля скасаваньня Багушэўскага раёну, сельсавет ўвайшоў у склад Аршанскага раёну.[1]

8 красавіка 2004 году ў сельсавет былі ўключаны вёскі Чарняўскія, Сармацак, Слабада скасаванага Стайкаўскага сельсавету[2].

10 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, населеныя пункты Дзевіна, Замасточча, Іванькова, Клюкаўка, Сармацак, Сафіёўка, Сімахі перададзеныя ў склад Высокаўскага сельсавету; Арашкі, Лісоўскія, Рамальдава, Старына — у склад Арэхаўскага сельсавету; Слабада, Чарняўскія — у склад Межаўскага сельсавету[3].

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1947 году — 11

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]