Перайсьці да зьместу

Багушэўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Багушэўскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус раён СССР[d], раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Багушэўск
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Дата скасаваньня 20 студзеня 1960
Насельніцтва
  • 32 961 чал. (1926)
Плошча
  • 778 км²
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Багушэ́ўскі раён — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці БССР. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Багушэўск.

Багушэўскі раён быў створаны 17 ліпеня 1924 году ў Аршанскай акрузе. Раён займаў плошчу 895 км², на 1 студзеня 1925 году пражывала 33 889 чалавек, налічвалася 334 населеныя пункты.

Раён падзяляўся на 9 сельсаветаў: Астапенскі, Багушэўскі, Дзевінскі (зь верасьня 1926 году — Клюкаўскі), Будзкі, Какоўчынскі, Каменскі (зь верасьня 1926 году — Стайкаўскі), Ледневіцкі, Навасельскі і Сідорніцкі (Тур’еўскі). Апошні быў у складзе Аршанскай акругі да яго ліквідацыі 26 ліпеня 1930 году. Пасьля ліквідацыі Віцебскага раёну 15 лютага 1931 году яго Замастоцкі і Машканскі сельсаветы ўвайшлі ў Багушэўскі раён. У сувязі з частковым перафармаваньнем Багушэўскі раён ліквідаваны 8 ліпеня 1931 году. Па пастанове ЦВК і СНК БССР ад 12 лютага 1935 году Багушэўскі раён адноўлены. У яго склад увайшло 13 сельсаветаў: Асінаўскі, Астапенскі, Бабінавіцкі, Багушэўскі, Будзкі, Замастоцкі, Застадольскі, Клюкаўскі, Ледневіцкі, Машканскі (зь Віцебскага раёну), Навасельскі (зь Сеньненскага раёну), Стайкаўскі (з Аршанскага раёну), Старабабыльскі (зь Лёзьненскага раёну).

З 20 лютага 1938 году ў складзе Віцебскай вобласьці.

На 1 студзеня 1941 году Багушэўскі раён уключаў мястэчка Багушэўск і 12 сельсаветаў: Асінаўскі, Астапенскі, Будзкі, Замастоцкі, Застадольскі, Какоўчынскі, Клюкаўскі, Ледневіцкі, Машканскі, Навасельскі, Стайкаўскі, Старабабыльскі. З 1946 па 1956 гады Клюкаўскі сельсавет знаходзіўся ў Арэхаўскім раёне.

Зь ліпеня 1954 году ліквідаваны Старабабыльскі сельсавет, Будзкі пераназваны ў Забараўскі.

Раён скасаваны 20 студзеня 1960 году, тэрыторыя ўвайшла ў склад Аршанскага, Віцебскага і Сеньненскага раёнаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]