Кэйнсіянства
Кэйнсія́нства — эканамічная школа, распачатая Джонам Кэйнзам у ягонай працы «Агульная тэорыя занятасьці, адсотку й грошай» (па-ангельску: The General Theory of Employment, Interest and Money), выдадзеная ў 1936 годзе.
Асноўныя ідэі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кэйнсіянства выкарыстоўвае тыя ж агульнанавуковыя мэтады, што й клясычная школа эканамічнай думкі ці нэаклясычная школа, але робіць іншыя гіпотэзы й вывады. Асноўнае месца ў кэйнсіянстве займае Тэорыя эфэктыўнага попыту: для ўніканьня эканамічных крызісаў спажываньне павіннае заўсёды трымацца пэўнага ўзроўню. Дзеля гэтага ў эканоміку можа ўмешвацца дзяржава.
Шляхі ўплыву дзяржавы:
- рэгуляваньне мінімальнае заработнае платы
- стварэньне працоўных месцаў
- датацыі
- дзяржаўныя закупкі
Праца Кэйнса мела шырокую ўсьвядомасьць ва ўсім сьвеце, была скарыставаная ў эканамічнай палітыцы мноства краінаў на працягу дзесяцігодзьдзяў. Узьнікненьне эканамічнае тэорыі Кэйнса вымяноўваюць Кэйнсіянскай рэвалюцыяй. Узьнікненьне напрамку маржыналізм, якое крытыкавала кэйнсіянства, стала вымяноўвацца манэтарыская контррэвалюцыя. Разьвіцьцё кэйнсіянства пасьлядоўнікамі Кэйнса мянуюць нэакэйнсіянствам й посткэйнсіянствам.