Перайсьці да зьместу

Ян Максімюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Максімюк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 траўня 1958(1958-05-18) (66 гадоў)
в. Ляхі, Польшча
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладчык, журналіст, літаратар
Мова беларуская, польская, падляская
Значныя творы Пераклад: «Уліса» Джойса
http://svoja.org/jmaksymiuk.html

Ян Максімюк (па-падляску: Jan Maksimjuk; нарадзіўся 18 траўня 1958 году, в. Ляхі, Падляскае ваяводзтва, Польшча) — беларускі перакладчык, крытык, літаратар на Беласточчыне.

У 1983 скончыў фізычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працаваў настаўнікам, інструктарам і сакратаром Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Беластоку, журналістам «Нівы», перакладчыкам у амэрыканскай амбасадзе ў Варшаве.

У 1993 годзе пераклаў «Уліса» Джойса на беларускую мову. Стварае слоўнік падляскае (сваёй) мовы[1]. З 2007 г. вядзе сайт прысьвечаны папулярызацыі і кадыфікацыі падляскай мікрамовы (svoja.org).

З 1998 году жыве ў Празе. Супрацоўнічае з «Радыё Свабода». У вольны час перакладае беларускую літаратуру на польскую мову і сусьветную літаратуру на беларускую мову. Удзельнічаў ў рэдагаваньні літаратурна-мастацкага часопісу «Правінцыя» (Беласток).

У 2009 годзе разам з Сяргеем Шупам заснаваў інтэрнэт-праект Літаратура.орг[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]