Некамэрцыйная арганізацыя
| Падкляса ад | арганізацыя |
|---|---|
| Галіна | дабраахвотніцкі сэктар |
| Вывучаецца ў | nonprofit management |
| Элемэнт мадэлі | Lebenshilfe Deutschland, Сусьветны эканамічны форум |
| Зьвязаная катэгорыя | |
| Процілегла | камэрцыйная арганізацыя, for-profit charity |
Некамэрцы́йная арганіза́цыя (НКА) — арганізацыя, якая ня мае ў якасьці асноўнай мэты сваёй дзейнасьці выманьне прыбытку й не разьмяркоўвае атрыманы прыбытак між удзельнікамі.
Іншая назва: недаходнае прадпрыемства. Можа стварацца для дасягненьня сацыяльных, дабрачынных, культурных, адукацыйных, навуковых і кіраўніцкіх мэтаў, у сфэрах аховы здароўя грамадзянаў, разьвіцьця фізычнай культуры й спорту, задавальненьня духоўных і іншых нематэрыяльных патрэбаў грамадзян, аховы правоў, законных інтарэсаў людзей і арганізацыяў, вырашэньня спрэчак і канфліктаў, аказаньня юрыдычнай дапамогі, а таксама ў іншых мэтах. Некамэрцыйныя арганізацыі маюць права займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю, толькі калі гэтая дзейнасьць накіравана на дасягненьне мэтаў арганізацыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |