Нэаклясычная школа эканамічнай думкі
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Нэаклясычная школа сёньняшняя найбуйнейшая школа лібэральнага тыпу. Яна хутчэй адпавядае пэўнай эканамічнай мэтодыцы чым простай тэорыі. Леон Вальрас, Карл Мэнгер ды Ўільям Стэнлі Джэванз паклалі аснову гэтае школы ў самым канцы XIX стагодзьдзя. Нэаклясычная школа ўдзяляе вялкую важнасьць матэматычным падлікам ды статыстыцы, таму звычайна лічыцца, што менавіта яна заклала аснову сучаснай мікраэканоміцы.
Асноўная мэтодыка нэаклясычнай школы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэтадычны індывідуалізм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усе эканамічныя фэномены тлумачацца паводзінамі ды густам людзей, уплыў эканомікі на паводзіны людзей не цікавіць нэаклясыцыстаў. Наадварот, тлумачэньне індывідуальнага уплыву на эканоміку гылоўная яхняя мэта. Напрыклад, Маргарэт Тэтчэр казала, што грамадзтва не існуе, ёсьць толькі пэрсоны ды сем’і. Атрымліваецца, што каб патлумачыць паводзіны неякай фірмы ці сям’і трэба спачатку зразумець, што кіруе паводзінамі асобных людзей.
Рацыянальнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Персоны паводзяць сябе рацыянальна. Кожны цікавіцца толькі сабою і прысьледуе пэўныя мэты самым эфектыўным спосабам, што адпавядае прынцыпу максімізацыі. Спажывальнікі максымізыруюць сваё задавальненьне (патрэбнасьць), перадусім шукаюць той прадукт які ім прынясе найбольшае задавальненьне за найменшую цану. Фірмы таксама дзейнічаюць паводле рацыянальнасьці. Людзі і фірмы не падпарадкоўваюцца сацыяльным нормам ды каштоўнасьцям. Тады калі для эканамістаў клясычнай школы асобы дзейнічаюць паводле карактырыстыцы сацыяльнае клясы да якой яны належаць (у залежнасьці ад статусу ў працэсе вытворчасьці), нэаклясычныя тэорыкі ўпэўніваюць нас у нашай індывідуальнай незалежнасьці ад грамадства, у нашай рацыянальнасьці ды прысьледваньні нашых суб’ектыўных жаданьняў. Асобы рацыянальна прымаюць свае рашэньні. Чалавек выбірае найлепшы інструмент дзеля выкананьня нейкай дадзенай мэты (максымізацыі свайго асабістага інтэрэсу) у незалежнасьці ад разважаньняў этычных альбо палітычных наконт выкарастыных спосабаў. Homo oeconomicus шукае найэфектыўнейшы спосаб дасягненьня сваіх мэтаў, з’яўляецца маржыналістам
Раўнавага
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рынкавая раўнавага адпавядае сытуацыі калі рынкавая цана знаходзіцца на такім узроўні калі усе пакупацелі могуць купіць столькі колькі ім хочацца а прадаўцы могуць прадаць за гэтую цану столькі колькі ім хочацца. Цана настолькі прымальная для усіх, што яна не абмяжоўвае жаданьні асобаў. Цана адпавядае у гэтым выпадку цане раўнавагі. Ані пакупацель, ані прадавец не зацікаўлены ў нейкіх зьменах. Status quo доўжыцца пакуль няма ўмешваньня іншых сілаў (дзяржава, прыродныя зьявы…). Нэаклясычныя эканамісты шукаюць умовы існаваньня гэтае раўнавагі і вызначаюць уплыў кожнай зьявы (павышэньне коштаў на сыравіну…).
Важнасьць цэнавога вызначэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле нэаклясыкаў, найважнейшыя і даволі часта адзіныя адносіны паміж асобамі зьяўляюцца адносіны праз сыстэму цэнаў. Адныя толькі цэны дыктуюць нам рашэньні (пакупаць, збываць, вырабляць…) улічваючы нашу татальную рацыянальнасьць. Цэны, у незалежнасьці ад прадуктаў, уключаюць у сябе усю інфармацыю патрабаваную пакупацелямі ды прадаўнікамі. Чым больш прадукт прыносіць задавальненьня тым больш ён каштуе. Карацей, рынак ды цэны паведамляюць нам усю інфармацыю аб навакольлі.
Іншыя нэаклясычныя думкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спаборніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асобныя эканамічныя дзеячы ня маюць вялікага уплыву на іхняе асяродзе. Асобы ня могуць пауплываць на агульную цэнавую сыстэму, але ў сапраўдным жыцьці вялікія асобныя адзінкі зьяўляюцца дастаткова уплывовымі каб зьмяняць цэны на рынках на якіх яны набываюць ды збываюць.
Веды эканамічных дзеячаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле нэаклясыцыстаў усе асобы выдатна ведаюць абсалютна усё, што уплывала на іхнія рашэньні раней, усё, што уплывае сёньня, усё, што будзе уплываць на ніх ў будучыні. У асаблівасьці, асобы ведаюць усе будучыя цэны.
Агульная тэорыя спаборнічнай раўнавагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яна абагульняе асноўныя нэаклясычныя думкі. Мэта гэтае тэорыі — вызначэньне умоваў пры якіх дэцэнтрыялізаваная рынкавая эканоміка у якой эканамічныя дзеячы прысьледуюць свае асабістыя інтэрэсы, будзе ураўнаважанай ды эфектыўнай з эканамічнага пункту гледжаньня."Ураўнаважаная" азначае, што існуе рынкавая раўнавага(раўнавага паміж попытам ды прапазыцыяй). «Эфектыўная»- азначае, што кожная асоба выкарыстоўвае увесь свой эканамічны патанцыял. Багацьце чалавека ужо можа павялічыцца толькі праз паніжэньне багацьця іншай асобы. Адзіны рынак (і некалькі другаступнёвых дадатковых умоваў) здольны стварыць эканамічна эфектыўнае асяродзе.
Леон Вальрас і эканоміка стоадсатковага абмену
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рынак зьяўляецца цалкам незалежным, непадпарадкаваным працэсу вытворчасьці (тады калі для клясыцыстаў рынак другаступнёвы у параўнаньні з працэсам вытворчасьці, што датычыцца вызначэньня каштоўнасьці прадукту). Для нэаклясыцыстаў, каштоўнасьць зусім не ствараецца на базе колькасьці выкарастанай чалавечай працы (як гэта здаецца клясычным эканамістам), але вызначаецца паводле суб’ектыўных жаданьняў асобаў. Такім чынам, рынак-адзінае месца дзе рэчы набываюць «аб’ектыўную каштоўнасьць» дзякуючы канфрантацыі канкурэнтных жаданьняў персонаў. Рынкавая цана не вызначаецца вытворчаснымі коштамі але ствараецца канфрантацыяй жаданьняў эканамічных дзеячаў, тым больш, што паводле закону Яна Баптыста Сэя (закон рынкаў збыту) усе якасныя прадукты вытворчасьці абавязкова знаходзяць пакупацеля і крызісы перавытворчасьці немагчымыя.
Працэс канкурэнцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Леoн Вальрас прапануe ўпэўніцца, што цэны на прадукты вытворчасьці вызначаюцца менавіта праз працэс канкурэнцыі. Для гэтае мэты трэба каб асоба якая збывае і асоба якая набывае ніколі не сустракаліся, каб іхнія персанальныя адносіны непаўплывалі на іхнія рашэньні. Адзіны закон попыту ды прапазыцыі павінен вызначаць нашыя дзеяньні. Трэба спачатку каб рэчы ды сэрвісы былі выдатна акарактэрызааныя з тэхнічнага але таксама з іншых пуктаў гледжаньня, такіх як месца вырабу, срокі дастаўкі, страхоўка і г. д. Спажывальнікі тады змогуць самастойна, без пасрэднікаў іх ацэньваць. Рынак такім чынам атрымлівае сваю незалежнасьць. Потым павінен адбыцца «працэс ваганьня», увасоблены камісарам-цэнавызначальнікам. Праца камісара заключаецца у чатырох этапах. Па-першае ён паведамляе першапачатковую цану прадукту. Па-другое, ён падлічвае прапазіцыю ды попыт. Па-трэцяе, упэўніваецца, што асобы не пачынаюць гандляваць пакуль ён ня вызначыў ураўнаважаную цану. Па-чацвёртае, камісар падлічвае (паводле прынцыпу закона попыту ды прапазыцыі) ды паведамляе ураўнаважаную цану кожнага прадукту. Асобы, валодаючы гэтай інфармацыяй вырашаюць абмяжоўваць ці наадварот павялічваць свой попыт ці прапазыцыю, цыкл цэнавога вызначэньня пачынаецца спачатку.
Aтрымліваецца, трошкі прызадумаўшыся, што дзеля таго каб канкурэнцыя была максымальнай гандль павінен адбывацца у адсутнасьці гадляроў; болей таго, прысутнсьць камісара-цэнавызначальніка не адпавядае ліберальнай упэўнінасьці у рынкавым самарэгуліраваньні. Некалькі нэаклясычных эканамістаў заклікалі нават да моцнага дзяржаўнага умешваньня дзеля забяспячэньня стоадсатковай канкурэнцыі. Нэаклясычная думка здаецца дужа ўтапічнай.