Перайсьці да зьместу

Голас Амэрыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Голас Амэрыкі

Лёга
Горад Вашынгтон
Краіна ЗША
Фармат Навіновы
Частасьць 6080 кілягэрц
Час вяшчаньня 12 гадзінаў (UTC 3:00-7:00, 14:00-22:00)
Зона вяшчаньня Афрыка
Пачатак працы 24 лютага 1942 (82 гады таму)
Заснавальнік Урад ЗША
Уласьнік Урад ЗША
Кіраўнікі Дэйвід Энсор(en)
Сайт www.voanews.com
Twitter VOA_News
Facebook voiceofamerica
YouTube VOAvideo
Он-лайн-трансьляцыя akamaistream.net

Голас Амэрыкі (анг. Voice of America (VOA)) — дзяржаўная радыёстанцыя ЗША, заснаваная ў лютым 1942 году для замежнага вяшчаньня. На 2014 г. вяшчала на больш як 40 мовах і мела звыш 164 млн штотыднёвых слухачоў за мяжой. Фундуецца Кангрэсам ЗША праз урадавы орган — «Рада кіраўнікоў вяшчаньнем» (анг. Broadcasting Board of Governors). Упершыню выйшла ў этэр 24 лютага 1942 году са словамі: «Мы будзем гаварыць аб Амэрыцы і вайне, навіны могуць быць добрымі або дрэннымі — мы будзем паведамляць вам праўду». Стваралася ў процівагу гебэльсаўскай прапагандысцкай машыне.

З пачаткам «халоднае вайны» ў 1946—1947 гг. «Голас Амэрыкі» займеў каля ста радыёмачтаў агульнай магутнасьцю 15 млн. ват, што забясьпечвалі 800-гадзіннае радыёвяшчаньне на 38 мовах. Хутка зьявілася вяшчаньне на мовах краінаў савецкага блёку. У траўні 1949 г. расейскамоўнае вяшчаньне, што пачалося ў 1947 г. і вялося з 60 перадавальнікаў у Эўропе, стала кругласутачным[1].

У сярэдзіне 1970-х радыё рэарганізавалі — радыёстанцыя больш не зьяўлялася ўрадавай, і ў радыёжурналістаў зьявілася магчымасьць выказваць уласны пункт погляду (або «пазыцыю рэдакцыі») на падзеі, якія адбываюцца ў сьвеце. У савецкія гады нароўні з радыёстанцыяй «Свабода» было адной з крыніцаў інфармацыі аб падзеях у СССР і сьвеце. Савецкія ўлады падвяргалі «глушэньню» перадачы абедзьвюх радыёстанцыяў на расейскай мове і іншых мовах народаў СССР. Назоў хутка стаў у СССР хадзячай назвай — замежныя радыёстанцыі, якія крытыкавалі палітыку СССР і краінаў сацлягера, абагульнена зваліся «варожымі галасамі». Глушэньне спынілася толькі з прыходам «перабудовы».

У 2006 годзе аб’ём вяшчаньня на Расею склаў 3 гадзіны ў суткі (зь іх 1 гадзіна — паўтор ад учорашняга дня). Таксама выходзіла паўгадзінная праграма тэленавінаў на расейскай мове, якая трансьлявалася на цэнтральную частку Расеі пры дапамозе спадарожніка. Альбанскую, басьнійскую, македонскую, сэрбскую рэдакцыі скарацілі. Спынілася радыёвяшчаньне на мове гіндзі, на харвацкай, турэцкай, тайскай, грэцкай і грузінскай мовах.

31 студзеня 2012 г. расейская служба радыё зьмясьціла на сваім сайце інтэрвію расейскага палітыка, якога той не даваў[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Голас Амэрыкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў