Вячка Станкевіч
Выгляд
| Вячка Станкевіч лац. Viačka Stankievič | |
| Заступнік старшыні Рады БНР | |
|---|---|
| Прэзыдэнт | Івонка Сурвілла |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 15 верасьня 1932 Вільня |
| Памёр | 16 ліпеня 2025 (92 гады) |
| Бацька | Ян Станкевіч |
| Маці | Марыя Станкевіч[d] |
| Узнагароды | |
Вячка Станкевіч (15 верасня 1932, Вільня — 16 ліпеня 2025[1]) — беларускі грамадзкі дзяяч, заступнік старшыні Рады БНР.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын мовазнаўцы, гісторыка і грамадзкага дзяяча Яна Станкевіча.
Выехаў зь Беларусі разам з бацькамі падчас Другой усясьветнай вайны. З 1949 году — у ЗША. Атрымаў ступень магістра па спэцыяльнасьці “электрамэханіка”. Працаваў інжынэрам у карпарацыях “ITT” і “Western Union”[2]. З 1990 па 1998 гг. дырэктар беларускай службы “Радыё Свабода”. Да 2013 г. выдавец квартальніка “Belarusian Review”, сталы аўтар газэты “Беларус”[2][3].
Старшыня Галоўнай управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў 1969—1971 і 2007—2011 гг.[3]