Даўгата
Даўгата́ — геаграфічная каардыната ў шэрагу сыстэмаў сфэрычных каардынатаў, якая вызначае знаходжаньне пунктаў на паверхні Зямлі, Сонца, плянэтаў і на нябеснай сфэры адносна пачатковага мэрыдыяну.
Геаграфічная даўгата λ, кут паміж роўніцай мэрыдыяну, які праходзіць праз дадзены пункт, і роўніцай пачатковага нулявога мэрыдыяну, ад якога вядзецца адлік даўготаў. На Зямлі нулявы мэрыдыян праходзіць праз Грынвіч і называецца Грынвіцкім мэрыдыянам. Даўготы ад 0 да 180° на ўсход ад нулявога мэрыдыяну называюць усходнімі, а на захад — заходнімі. Варта падкрэсьліць, што, у адрозьненьне ад шыраты, для сыстэмы даўготаў выбар пачатку адліку (нулявога мэрыдыяну) адвольны і залежыць толькі ад угоды. Да прыкладу, раней, акрамя Грынвічу, у якасьці нулявога абіралі мэрыдыяны абсэрваторыяў Парыжу, Кадысу, Пулкава (на тэрыторыі Расейскай імпэрыі) і г. д.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўгата — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў