Біт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Біт (па-ангельску: binary digit; таксама гульня слоў: па-ангельску: bit — трохі) м. скл

  1. Па Шэнану біт — гэта двайковы лягарытм імавернасьці роўнаімаверных падзей або сума вытворных імавернасьці на двайковы лягарыфм імавернасьці пры рознаімаверных падзеях.
  2. Адзін разрад двайковага кода (двайковая лічба). Можа прымаць толькі два ўзаемавыключальных значэньня: так/не, 1/0, уключана/выключана, і т. п.
  3. Базавая адзінка вымярэньня колькасьці інфармацыі, роўная колькасьці інфармацыі, якая зьмяшчаецца ў досьведзе, мелым два роўнаверагодных зыходу. Гэта тоесна колькасьці інфармацыі ў адказе на пытаньне, што дапускае адказы «так» альбо «не» і ніякага іншага (гэта значыць такая колькасьць інфармацыі, якая дазваляе адназначна адказаць на пастаўленае пытаньне). У адным двайковым разрадзе ўтрымоўваецца адзін біт інфармацыі.

У вылічальнай тэхніцы і сетках перадачы дадзеных звычайна значэньні 0 і 1 перадаюцца рознымі ўзроўнямі напругі альбо току. Напрыклад, у мікрасхемах на аснове ТТЛ 0 уяўляецца напругай у дыяпазоне ад +0 да + 3 В, а 1 у дыяпазоне ад 4,5 да 5,0 В.

У вылічальнай тэхніцы, асабліва ў дакумэнтацыі і стандартах, слова «біт» часта ўжываецца ў значэньні «двайковы разрад». Напрыклад: старэйшы біт — старэйшы двайковы разрад байту або слова аб якім ідзе прамову.

У цяперашні час біт — гэта найменшая магчымая адзінка вымярэньня інфармацыі ў вылічальнай тэхніцы. Аналягам біта ў квантавых кампутарах зьяўляецца q-біт.

Іншыя падставы лягарыфма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замена падставы лягарыфма 2 на e, 3 або 10 прыводзіць адпаведна да рэдка ўжывальных адзінках нат, трыт і хартлі=дзіт, роўным адпаведна log2 e ≈ 10/7, log2 3 ≈ 8/5 і log2 10 ≈ 10/3 біта.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]