Пераварот у Гватэмале
Уварваньне ў Гватэмалу Апэрацыя PBSUCCESS | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
гватэмальскае войска пры падтрымцы: ЗША Нікарагуа[2] | Гватэмала узброеныя сілы Гватэмалы | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Эльфэга Эрнан Мансон Агірэ Кастыльлё Армас | Хакоба Арбэнс Карляс Энрыке Дыяс | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
~ 480—500лацінаамэрыканскіх наймітаў 20 наймітаў з ЗША[3][4] 4 зьнішчальнікі F-47N[5] 2 летакі C-47[5] | ? | ||||||||
Страты | |||||||||
3 зьнішчальнікі F-47N[1] | 1 лятак AT-6[4] 1 лятак AT-11[4] | ||||||||
Агульныя страты | |||||||||
ня меней за 100 чал.[5] | |||||||||
Апэрацыя PBSUCCESS — зладжанае ЦРУ[6] ваеннае ўварваньне ў Гватэмалу ў 1954 року з мэтаю зрынаньня прэзыдэнта Хакоба Арбэнса. У хадзе ўварваньня летакі наймітаў ЦРУ бамбавалі месты Гватэмалы. 27 чэрвеня 1954 прэзыдэнт Арбэнс быў вымушаны пайсьці ў адстаўку, яго замяніў праамэрыканска настроены палкоўнік Кастыльлё Армас.
Перадумовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хакоба Арбэнс быў абраны прэзыдэнтам Гватэмалы ў 1951 року. Ён імкнуўся праводзіць незалежную ад ЗША палітыку, зьдзейсьніць прагрэсіўныя рэформы і пераўтварэньні. У рамках гэтага курсу ўрад Гватэмалы:
- прыняў закон пра абарону нацыянальных рэсурсаў (нафты і вугля)[7];
- адмовілася пасылаць гватэмальскіх вайскоўцаў для ўдзелу ў карэйскай вайне[7];
- дазволіла стварэньне і дзейнасьць масавых грамадзкіх арганізацыяў;
- дазволіла дзейнасьць Гватэмальскай партыі працы[7];
- пачало будаўніцтва шашы Гватемала — порт Санта-Томас як альтэрнатыву чыгунцы, што належала кампаніі «Юнайтэд фрут» (што ўяўляла непасрэдную пагрозу для карпарацыі, якая карысталася манаполіяй на перавозкі грузаў, усталёўваючы высокія транспартныя тарыфы і атрымліваючы звышпрыбыткі)
Урад ЗША быў занепакоены палітыкай кіраўніцтва Х. Арбэнса, разглядаючы яе як праяву камуністычнага ўплыву ў Лацінскай Амэрыцы. У ЗША лічылі, што Арбэнс настроены прасавецкі.
17 чэрвеня 1952 урад Арбэнса прыняў дэкрэт № 900 пра правядзеньне аграрнай рэформы, у адпаведнасьці зь якім прадугледжвалася магчымасьць нацыяналізацыі земляў сельскагаспадарчага прызначэньня. У гэты час найбуйнейшым уласьнікам падобных земляў у краіне зьяўлялася амэрыканская кампанія «United Fruit Company» (400 тыс. акраў, у тым ліку 175 тыс. акраў неапрацоўваных)[8].
У сакавіку 1953 урад Гватэмалы нацыяналізаваў 219 159 акраў некультываваных земляў «Юнайтэд Фрут», сплаціўшы кампаніі кампэнсацыю ў памеры 627 572 кецалі, а ў лютым 1954 — яшчэ 173 190 акраў з кампэнсацыяй 557 542 кецалі. Такім чынам, кошт кампэнсацыі склаў 2,86 даляры ЗША за акр, у той час як паводле інвэнтарных кніг кампаніі «Юнайтэд Фрут» кошт зямлі складаў толькі 1,48 даляра/акр (нізкі кошт тлумачыўся тым, што па дамове 1901 року землі былі перададзеныя кампаніі ў арэнду на 99 гадоў на льготных умовах і з вызваленьнем практычна ад усіх падаткаў[9]).
Прадстаўнікі кампаніі ўсё ж заявілі пратэст[9][10]. 20 красавіка 1954 року дзярждэпартамэнт ЗША афіцыйна запатрабаваў ад ураду Гватэмалы кампэнсацыі для «Юнайтэд Фрут» у памеры 15,855 млн даляраў «у сувязі з экспрапрыацыяй зямлі кампаніі» (замест прапанаваных урадам 594 тыс. дал.). 24 траўня Гватэмала адхіліла гэтыя патрабаваньні[10][11].
Дыпляматычны ціск
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ЗША зладзілі маштабную «інфармацыйную вайну» і прадпрынялі значныя намаганьні для міжнароднай ізаляцыі гватэмальскага ўраду.
14 кастрычніка 1953 року дзярждэпартамэнт ЗША выступіў з афіцыйнай заявай, якая асуджала дзейнасьць ураду Гватэмалы. У дачыненьні да краіны былі ўведзеныя эканамічныя санкцыі[12].
У 1954 дзярждэпартамэнт апублікаваў г. зв. «Белую кнігу» з мэтаю дыскрэдытаваць урад Гватэмалы і пазбавіць яго міжнароднай падтрымкі, а таксама даць тэарэтычнае абгрунтаваньне інвазіі. У падрыхтоўцы дакумэнту браў удзел супрацоўнік кампаніі «Юнайтэд Фрут», адмысловец у галіне рэклямы і прапаганды Эдвард Л. Бэрнэс.
Амэрыканскі амбасадар у Аргентыне С. Брэдэн выступіў з заявай, што ўрад Гватэмалы нібыта прадаставіў сакрэтныя базы для савецкіх падводных лодак[13].
14 сакавіка 1954 року на X Міжнароднай канфэрэнцыі амэрыканскіх дзяржаваў была прынятая «рэзалюцыя № 93» («Деклярацыя салідарнасьці пра захаваньне палітычнай цэласнасьці амэрыканскіх дзяржаваў ва ўмовах умяшальніцтва міжнароднага камунізму»), скіраваная супраць Гватэмалы. Прадстаўнікі Мэксыкі і Аргентыны на галасаваньні ўстрымаліся[14].
14 траўня 1954 Ален Далес выступіў з заявай, што Гватэмала «знаходзіцца на парозе распачынаньня агрэсіўнай вайны»[15]. 15 траўня на прэс-канфэрэнцыі з удзелам замежных журналістаў прадстаўнік дзярждэпартамэнту абвінаваціў урад Гватэмалы ў таемных пастаўках зброі ў суседнія краіны[15].
Падрыхтоўка апэрацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падрыхтоўка да вайсковай апэрацыі была пачатая ў чэрвені 1951 року[16]. У Маямі (штат Флорыда) быў створаны апэратыўны штаб «Лінкальн», які ачоліў кадравы супрацоўнік ЦРУ, палкоўнік Альбэрт Ганэй[4]. 9 верасьня 1952 ЦРУ зацьвердзіла першы варыянт пляну вайсковага перавароту (Operation PBFORTUNE).
На тэрыторыі Гандурасу была сфармаваная «Антыкамуністычная ўрадавая хунта», у склад якой увайшлі Кастыльлё Армас, Карляс Салязар, Дамінгас Гайсалеа, Люіс Балядэрам і Люіс Каранада Лір[17].
Палкоўнік ВПС Гватэмалы Кастыльлё Армас (які прайшоў двухгадовае навучаньне ў камандна-штабным коледжы арміі ЗША ў Форт-Лівэнўэрце, штат Канзас)[18] прыступіў да стварэньня наёмнага войска на тэрыторыі Гандурасу. У вайсковай падрыхтоўцы наёмнай арміі Армаса бралі непасрэдны ўдзел палкоўнік арміі ЗША Карл Страдэр і кадравы супрацоўнік ЦРУ палкоўнік Разэрфорд[19].
На вербаваньне і навучаньне асабовага складу Армас атрымліваў з ЗША каля 150 тыс. даляраў штомесяц. З ЗША паступала ўзбраеньне, тэхніка й іншае вайсковае абсталяваньне (некалькі баявых P-47 і транспартных самалётаў C-47; авіябомбы; грузавікі; стралковая зброя і боепрыпасы; выбухоўка; радыёапаратура; намёты і ўніформа)[3].
Жаўнеры фармаванай «Арміі вызваленьня» («El Ejército de Liberación»)[20] былі абмундзіраваныя ў амэрыканскую вайсковую форму, узброеныя амэрыканскай зброяй і атрымлівалі аплату ў памеры 10 даляраў у дзень[16]. Акрамя таго, напрыканцы 1953 року ў склад арміі Армаса былі прынятыя амэрыканскія грамадзяне (дзесяць пілётаў і дзесяць бартмэханікаў), якія атрымлівалі аплату ў памеры 500 даляраў штомесяц[3].
Падрыхтоўка ўварваньня не засталася незаўважанай: 20 студзеня 1954 урад Гватэмалы выступіў з афіцыйнай заявай пра падрыхтоўку інтэрвэнцыі ў Гватэмалу. На прэс-канфэрэнцыі з удзелам замежных журналістаў былі прад’яўленыя 200 фатаздымкаў (на некалькіх быў зафіксаваны працэс пагрузкі людзямі К. Армаса зброі ў грузавікі каля будынку амбасады ЗША ў Тэгусыгальпе (Гандурас); рэчавыя доказы (у тым ліку ўзор улёткі і плякат, якія заклікалі «дабраахвотнікаў» далучацца да арміі Армаса) і дакумэнты (у тым ліку перахоплены ліст Армаса да нікарагуанскага дыктатара Анастасія Самосы ад 20 верасьня 1953 року, у тэксьце якога мелася згадка пра дапамогу, атрыманую ад «паўночнага ўраду»)[17].
Для вядзеньня радыёпрапаганды на тэрыторыю Гватэмалы ў месьце Копан на тэрыторыі Гандурасу ЦРУ стварыла «неафіцыйную» радыёстанцыю «Голас вызваленьня» («Voz de la liberación»). Працу радыёстанцыі забясьпечвалі тры кадравыя супрацоўнікі ЦРУ, а таксама тры грамадзяніна Гватэмалы. 1 траўня 1954 радыёстанцыя ўпершыню выйшла ў этэр[21]. Акрамя таго, было зладжанае выданьне антаўрадавай газэты «El combate».
У красавіку супрацоўнікі ЦРУ завяршылі апэрацыю «Broadfrost», мэтаю якой зьяўлялася фармаваньне вайскова-паветраных сілаў К. Армаса — агулам з ЗША паступілі тры «стэрыльныя» транспартныя летакі C-47, адзін Cessna-140, адзін Cessna-180, адзін начны зьнішчальнік P-38M «Night Lightning» і адна PBY «Каталіна»[4].
На пачатку траўня 1954 былі зачыненыя тры консульствы Гватэмалы ў Гандурасе, разьмешчаныя ў населеных пунктах Копан, Пуэрта-Картэс і Сан-Пэдра-Суля. У наступстве гэтыя паселішчы сталі цэнтрамі засяроджваньня сілаў армасаўскіх наймітаў: у Копане быў разьмешчаны штаб сілаў уварваньня, порт Пуэрта-Картэс стаў месцам падрыхтоўкі марскога дэсанту, у Сан-Пэдра-Сулі была разгорнутая тылавая база забесьпячэньня.
Па ацэнках, на арганізацыю ўварваньня ЦРУ выдаткавала каля 20 млн даляраў[22].
Уварваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]29 студзеня 1954 року ўрад Гватэмалы зрабіў афіцыйную заяву пра падрыхтоўку супраць краіны ўзброенай агрэсіі. Пасьля перамоваў з прадстаўнікамі некалькіх заходніх краінаў, ад якіх былі атрыманыя адмовы ў пастаўках зброі, урад Гватэмалы заключыў угоду з Чэхаславаччынай на набыцьцё партыі трафейнай нямецкай зброі часоў Другой сусьветнай вайны, якое было адгружанае на судзіну «Альфгэм» («Alfhem»).
20 траўня дывэрсанты зьдзейсьнілі спробу ўзарваць цягнік на шляху ад порту Пуэрта-Барыёс да сталіцы, аднак зарад дынаміту спрацаваў ня цалкам, і цягнік атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У перастрэлцы загінуў 1 і былі параненыя 3 жаўнеры гватэмальскага войска, 1 дывэрсант застрэлены. 21 траўня на гэтай жа чыгунцы была папярэджаная яшчэ адна спроба сабатажу[23].
21 траўня лятак C-47, якім кіравалі грамадзяне ЗША Джэры Дэларм і Карляс Чызмэн, зьявіўся над сталіцай і скінуў болей за 100 тыс. улётак антыўрадавага скіраваньня[4].
24 траўня баявыя караблі ВМФ ЗША ўсталявалі блякаду ўзьбярэжжа Гватэмалы «з мэтаю супрацьдзейнічаць пастаўкам узбраеньня ў краіну» (Operation HARDROCK BAKER).
26 траўня і 7 чэрвеня 1954 самалёты без апазнавальных знакаў скінулі ўлёткі з заклікам да зрынаньня ўраду Х. Арбэнса[24];
4 чэрвеня камандуючы ваенна-паветранымі сіламі палкоўнік Рудольфа Мэндоса Асурдыё на прыватным летаку пераляцеў да Армаса. Ён падаў зьвесткі пра стан і дысьлякацыю нацыянальных ВПС, перадаў Армасу плян разгортваньня ВПС Гватэмалы й іншыя сакрэтныя дакумэнты. Гэтая акалічнасьць істотна ўскладніла супрацьдзеяньне авіяналётам[4]. Разам зь ім да Армаса прыбыў грамадзянін ЗША маёр Фэрдынанд Шуп[25] — шэф вайскова-паветранай місіі ЗША ў Гватэмале[26].
13 чэрвеня лятак P-38M зьдзейсьніў вылет са скіданьнем улётак, а з Маямі прыбылі тры «стэрыльныя» зьнішчальнікі F-47N[4].
14 чэрвеня лятак без апазнавальных знакаў, парушыўшы паветраную прастору Гватэмалы, скінуў зброю і боепрыпасы для мясцовых прыхільнікаў К. Армаса[24].
17 чэрвеня Рада нацыянальнай бясьпекі ЗША прыняла рашэньне пра пачатак ваеннай апэрацыі[27]. У гэты ж дзень на тэрыторыі Сальвадору, у ваколіцах места Санта-Ана мясцовыя паліцыянты раззброілі адзін з аддзелаў К. Армаса, які меў перайсьці граніцу з Гватэмалай і атакаваць горад Хуцьяпа. Сальвадорскія паліцыянты зьмясьцілі баевікоў пад варту, а таксама сканфіскавалі грузавік і ўсю зброю (21 аўтамат, вінтоўкі, гранаты і боепрыпасы). Наступным днём пасьля ўмяшчальніцтва ЦРУ затрыманыя былі адпушчаныя, аднак пазбавіўшыся зброі, ня здолелі выканаць пастаўленую задачу па нападзе на Гватэмалу[4].
Ранкам 18 чэрвеня 1954 году пяць аддзелаў наймітаў перайшлі гватэмальскую граніцу: першая калёна атакавала паселішчы Бананэра і Маралес, другая пачала прасоўваньне на Эскіпуляс, яшчэ адна групоўка захапіла памежны пост Эль-Флёрыда, у якім былі расстраляныя кіраўнікі сялянскіх саюзаў і сябры камітэту па правядзеньні аграрнай рэформы (падразьдзяленьні ўрадавых войскаў Гватэмалы на той час адышлі ад лініі граніцы ўглыб краіны, каб ня даць нагоды для правакацыі)[24]. Адначасна з наступам наземных сілаў зьнішчальнік F-47N атакаваў прэзыдэнцкі палац, форт Матаморас і чыгуначны вакзал. Штурмавік AT-6 урадавых ВПС, які вылецеў на перахоп атакі, разьбіўся ў выніку тэхнічнай непаладкі[4].
Радыёстанцыя ЦРУ з Гандурасу заглушыла ўрадавае радыё Гватэмалы і пачала кампанію дэзінфармацыі пра шматкроцьнае пераўзыходзтва сілаў нападнікаў. Прадстаўнік Гватэмалы ў ААН абвінаваціў амэрыканскіх пілётаў у бамбаваньні, ЗША адкінулі гэтыя абвінавачаньні[18].
Ранкам 19 чэрвеня лятак Cessna-180, якім кіравалі грамадзяне ЗША Дэларм і Чызмэн, зьдзейсьніў выведвальны вылет над Пуэрта-Барыёс, у час якого места бамбілі ручнымі гранатамі. У той самы дзень зьдзейсьніў вылет лятак C-47, які быў пашкоджаны агнём зь зямлі, аднак здолеў зьдзейсьніць пасадку ў Манагуа. Увечары самалёт F-47N, якім кіраваў Деларм, скінуў бомбы на чыгуначны мост у Гуаляпе і абстраляў аэрадром Ля Аўрора (у выніку быў спалены транспартны лятак AT-11 урадавых ВПС)[4].
20 чэрвеня бамбаваньню быў падвергнуты галоўны порт краіны — Сан-Хасэ, а асноўныя сілы Армаса захапілі Эскіпуляс. Яшчэ адзін аддзел мяцежнікаў атакаваў паселішча Гуалян, якое абаранялі лейтэнант і 30 жаўнераў. Бітва цягнулася 36 гадзінаў, аднак у выніку нападнікі былі разьбітыя і адышлі[28].
21 чэрвеня ў раёне Сан-Хасэ і Пуэрта-Барыёса былі прадпрынятыя спробы высадзіць марскія дэсанты (20 чал.), а ў раёне Часпэрына быў скінуты авіядэсант з 10 чалавек. Адначасна 150 наймітаў наступалі на Пуэрта-Барыёс з усходу. У выніку атака на места была адбітая ўрадавымі сіламі, абаронцы захапілі зброю, узялі 20 палонных (зь іх 11 былі грамадзянамі Гандурасу і 1 — Сальвадору)[29] і карабель «Сыеста-дэ-Трухільлё» пад гандураскім сьцягам з грузам узбраеньня і боепрыпасаў. Лятак F-47N, што абстраляў чыгуначную станцыю і чыгуначны мост у раёне Сакапа[30], быў падбіты агнём зь зямлі, аднак зьдзейсьніў пасадку на тэрыторыі Гандурасу і пазьней быў сьпісаны як не падлеглы аднаўленьню[4].
22 чэрвеня зьнішчальнік F-47 мяцежнікаў памылкова скінуў дзьве бомбы на гандураскае места Сан-Пэдра-дэ-Капан (за 8 міляў ад граніцы з Гватэмалай)[31].
Пасьля бітваў пад Гуалянам і Маралесам, дзе агрэсары зазналі вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы, яны болей ня мкнуліся наступаць і адышлі да зыходных пазыцыяў, а ў выпадку перасьледу пераходзілі граніцу з Гандурасам. Армас таксама ня здолеў перанесьці ўласную штаб-кватэру на гватэмальскую тэрыторыю, і ягоны штаб заставаўся ў Копане, дзе й радыёстанцыя, якая падтрымлівала пастаянную сувязь з амбасадай ЗША ў Гватэмале.
Адзіным эфэктыўным сродкам, які заставаўся ў распараджэньні Армаса, была авіяцыя, якая цяпер разглядалася як галоўная ваенная моц: летакі амэрыканскай вытворчасьці і пад кіраваньнем амэрыканскіх пілётаў, не сустракаючы супраціву, з брыючаго палёту бамбавалі і абстрэльвалі сталіцу й іншыя месты Гватэмалы. Паколькі базы для самалётаў на тэрыторыі Гватэмалы стварыць ня здолелі, усе авіянапады ладзіліся зь Нікарагуа і Гандураса. Дзеяньні авіяцыі наносілі ўрон, выклікалі панічныя настроі сярод насельніцтва, аднак без прасоўваньня наземных войскаў зацьвердзіць посьпех было немагчыма.
22 чэрвеня ў Белым доме была скліканая нарада. Ален Далес паведаміў прэзыдэнту ЗША Дўайту Эйзэнгаўэру пра просьбу К. Армаса прадаставіць яму дадатковыя летакі (зьнішчальнікі P-51 і бамбавальнікі B-26). Далес заявіў, што шанцы Армаса без выкарыстаньня авіяцыі «прыблізна роўныя нулю». 24 чэрвеня два дадатковыя P-47 былі накіраваныя Армасу з вайсковай базы Ньюарк (штат Нью-Джэрзі)[32].
23 чэрвеня Армас разьмясьціў уласны штаб у памежным месьце Эскіпуляс за шэсьць міляў ад граніцы з Гандурасам[33].
24 чэрвеня ў паселішчы Бананэра найміты расстралялі 12 працаўнікоў прафзьвязу «Юнайтэд Фрут»[34]. У гэты ж дзень было апублікаванае афіцыйнае камюніке камандаваньня гватэмальскага войскі, дзе паведамляліся вынікі бітваў у раёне Пуэрта-Барыёсу і Чыкімулы: урадавыя сілы захапілі палонных, стралковую зброю (аўтаматы і кулямёты), некалькі грузавікоў, сродкі сувязі й іншае ваеннае начыньне, а аддзелы інтэрвэнтаў займелі страты забітымі і параненымі[35].
25 чэрвеня працягнуліся бамбаваньні сталіцы. Агнём зь зямлі быў падбіты F-47N, які здолеў зьдзейсьніць аварыйную пасадку ў Ляс-Мэрсэдэсе[4].
26 чэрвеня ўрадавыя сілы адбілі спробу наступу аднаго з аддзелаў К. Армаса на мястэчка Іпала[4]. Лятак мяцежнікаў скінуў дзьве 100-фунтавыя авіябомбы на цэнтар сталіцы (у выніку быў зруйнаваны будынак царквы) і абстраляў з кулямёту цягнік у раёне Эльхікара (ад абстрэлу загінулі сем чалавек)[34].
27 чэрвеня мяцежнікі зьдзейсьнілі авіяналёт на места Сакапа — два летакі скінулі трыццаць 100-фунтавых авіябомбаў, што выклікала шматлікія ахвяры сярод цывільнага насельніцтва. Яшчэ адзін лятак скінуў бомбы на сталіцу, загінулі дзьве жанчыны. Тым ня меней, як паведаміла камандаваньне гватэмальскага войска, да вечара аддзелы К. Армаса былі адкінутыя за лінію граніцы, і, за выключэньнем раёну Чыкімуля баявыя дзеяньні спыніліся[36]. У канчатковым выніку ў гэтым раёне наёміты здолелі перамагчы абаронцаў (некалькі тузінаў сялянаў, узброеных паляўнічымі вінтоўкамі) і расстралялі паланёных (пазьней целы гэтых сялянаў прад’явілі як доказ ахвяраў камуністычнага рэжыму)[37].
27 чэрвеня ў порце Сан-Хасэ лятак мяцежнікаў атакаваў і патапіў брытанскае гандлёвае судна з грузам хлопку і кавы[31].
Падпарадкаваўшыся ўльтыматуму найвышэйшых афіцэраў, якія загадзя ўзгоднілі ўласныя дзеяньні з прадстаўнікамі амэрыканскіх спэцслужбаў, 27 чэрвеня Арбэнс падаў у адстаўку, перадаўшы паўнамоцтвы камандуючаму ўзброенымі сіламі палкоўніку Карлясу Энрыке Дыясу. Тым ня меней, прэзыдэнт вылучыў два патрабаваньні:
- гарантыя павагі да жыцьця і волі ўсіх грамадзянаў;
- войска не складзе зброю і працягне барацьбу да поўнага выгнаньня захопнікаў.
На паседжаньні, дзе ў поўным складзе прысутнічаў кабінэт міністраў, афіцэры-здраднікі далі зарок выканаць абедзьве ўмовы. Быў падпісаны акт, у якім гэтыя акалічнасьці былі зафіксаваныя. Галоўнакамандуючы Дыяс заявіў, што будзе працягваць барацьбу супраць наймітаў.
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дыяс адкінуў патрабаваньне амэрыканскага амбасадара Пэрыфўа расстраляць цягам 24 гадзінаў «усе пракамуністычныя элемэнты». Акрамя таго, насуперак чаканьням амбасадара, ён зрабіў заяву па радыё, у якой заклікаў народ «спрыяць выкананьню патрыятычных задачаў, якія стаяць перад Гватэмалай, каб захаваць яе дэмакратычныя і сацыяльныя заваёвы».
Бамбаваньні сталіцы былі адноўленыя. Адным з галоўных аб’ектаў стаў форт Матаморас — пункт разьмяшчэньня войскаў Дыяса. Датычна падрыхтаванага Пэрыфўа зрынаньня Дыяса амэрыканскі часопіс «Time» 12 ліпеня 1955 пісаў: «Кастыльлё Армас быў перакананвы ў тым, што за Дыясом насамрэч стаіць Арбэнс, і таму вырашыў працягваць баявыя дзеяньні, пачаўшы бамбаваць форт Матаморас у Гватэмале-Сіці. Пэрыфўа горача адобрыў гэты крок».
29 чэрвеня Дыяс быў скінуты групай праамэрыканскі настроеных афіцэраў. Гэтыя падзеі апісаныя наступным чынам. «Пэрыфўа з кольтам 38-га калібра ў кабуры на пасе зьяўляецца ў генэральны штаб, дзе сустракаецца з Дыясам. Пакуль той спрачаўся зь нейкімі вайскоўцамі, Пэрыфўа, папраўляючы ўласную зброю, нэрвова чакаў да тае пары, пакуль размова дасягнула вастрыні. У гэты момант праз парадныя дзьверы ў памяшканьне генэральнага штабу ўвайшоў палкоўнік Э. Монсан разам з двума афіцэрамі. Не кажучы ні слова, яны накіраваліся ў кабінэт, дзе Дыяс жорстка вёў спрэчку, і выразна азначылі ўласную зброю. Без лішніх цырымоніяў Дыяса ў суправаджэньні аднаго жаўнера вывелі ў бліжэйшыя дзьверы. Неўзбаве Монсан зноў аб’явіўся. „Мой калега вырашыў пайсьці ў адстаўку, — патлумачыў ён, — і цяпер я займаю ягонае месца“».
29 чэрвеня Монсан абвясьціў амністыю «ўсім антыкамуністам, арыштаваным рэжымам Арбэнса». У той самы дзень ён падпісаў загад пра забарону дзейнасьці Гватэмальскай партыі працы[38]. 30 чэрвеня Монсан падпісаў загад пра арышт усіх сябраў Гватэмальскай партыі працы, будынак ЦК партыі быў заняты жаўнерамі. Быў таксама абвешчаны роспуск Усеагульнай канфэдэрацыі працы[39].
У гэты самы час Монсан увайшоў у канфлікт з Армасам, спадзеючыся, што з дапамогаю амэрыканцаў здолее заняць кіроўнае месца ў хунце. Аднак Армас не зьбіраўся саступаць уладу. Паводзіны Армаса былі настолькі выклікаючымі, што Монсан спыніў перамовы і вырашыў вярнуцца ў сталіцу. Даведаўшыся пра правал перамоваў, на якія ён ускладаў вялікія спадзевы, Пэрыфўа 1 ліпеня вылецеў у Сан-Сальвадор, дзе адбываліся перамвы, і прадыктаваў Монсану і Армасу ўмовы, на якіх мела быць заключанае пагадненье. У выніку была створаная вайсковая хунта з 5 чалавек на чале з Монсанам, да якой перайшла ўся ўлада. У нацыянальнае войска былі ўлучаныя найміты.
3 ліпеня Армас з групай прыхільнікаў прыбыў на сталічны аэрадром і ўрачыста ўвайшоў у сталіцу. Праз пэўны час ён стаў правадыром хунты, а пасьля, зьнішчыўшы сваіх супернікаў (Монсана, падпалкоўніка Х. Л. Круўса, М. Дзюбуа і маёра Э. Аліва), абвясьціў сябе прэзыдэнтам краіны.
4 лістапада Армас стаў «канстытуцыйным» прэзыдэнтам (пры адсутнасьці дзейнай канстытуцыі). Першымі, хто прызнаў новы ўрад Гватэмалы, былі ЗША.
Прэзыдэнт Армас практычна напоўніцу ліквідаваў сацыяльна-эканамічныя пераўтварэньні, зьдейсьненыя ў пэрыяд 1944—1954 рокаў[40]:
- была скасаваная Канстытуцыя 1945 року[40][41] (замест яе быў уведзены г. зв. «Палітычны статут»[42]);
- быў перагледжаны Працоўны кодэкс 1947 року, правы працоўных і прафзьвязаў былі істотна скарочаныя[18][41];
- была зьліквідаваная аграрная рэформа:
- былі адноўленыя прывілеі для амэрыканскіх кампаніяў, якія дзейнічалі да 1944 року[40].
- быў прыняты закон пра нафту, які перадаваў выключныя правы на распрацоўку нафтавых месцараджэньняў амэрыканскім нафтавым кампаніям[41].
Новая ўлада адхіліла непісьменных ад удзелу ў выбарах: каля 70% насельніцтва, амаль усе — індзейцы — былі пазбаўленыя выбарчых правоў[18].
Амбасада ЗША перадала Армасу сьпісы на 62 тыс. «нядобранадзейных» жыхароў Гватэмалы, а таксама запатрабавала выняць зь бібліятэкаў краіны «марксісцкую літаратуру»[43].
Армас разгарнуў у краіне масавыя рэпрэсіі, было паведамлена пра арышт чатырох тысячаў чалавек, якіх падазравалі ў «камуністычнай дзейнасьці». На гэтай падставе былі распачатыя забойствы актывістаў прафсаюзнага рухі й іншых грамадзкіх дзеячоў.
- 17 ліпеня 1954 Сусьветная фэдэрацыя прафсаюзаў выказала пратэст у зьвязку з расстрэлам 45 прафсаюзных кіраўнікоў (сярод якіх былі ўсе арганізатары страйку на бананавых плянтацыях кампаніі «Юнайтэд Фрут»)[44]. Фэдэрацыя жанчын Бразыліі выказала пратэст генэральнаму сакратару ААН пасьля таго, як была забітая сакратарка зьвязу жанчын Гватэмалы Аіда Гадой Дэвэрас[45].
19 ліпеня 1954 у краіне быў утвораны «Нацыянальны камітэт абароны ад камунізму» (Comite de Defensa Nacional contra el Comunismo), надзелены шырокімі правамі, а 24 жніўня прыняты закон пра барацьбу з камунізмам (Ley Preventiva Penal Contra el Comunismo). Камітэт ладзіў паседжаньні за зачыненымі дзьвярыма і меў права абвясьціць любога грамадзяніна камуністам бяз права абскарджаньня. Люді, узятыя камітэтам на ўлік, маглі адвольна быць арыштаваныя на тэрмін да шасьці месяцаў, ім было забаронена мець радыёпрымачы і працаваць у дзяржаўных, муніцыпальных і грамадзкіх установах. У наступныя чатыры месяцы ўлады зарэгістравалі 72 тысячы чалавек, якія былі абвешчаныя камуністамі ці сымпатызуючымі ім. Чыноўнік камітэту абвясьціў намер зарэгістраваць каля 200 тыс. чал[18].
У выніку ўжо да 19 ліпеня больш за 900 прыхільнікаў Арбэнса (у тым ліку прадстаўнікі ўраду) былі вымушаныя хавацца на тэрыторыі дзевяці амбасадаў і дыпляматычных прадстаўніцтваў, разьмешчаных у сталіцы[46]. Надалей, у першыя тры месяцы кіраваньня Армаса, дыпляматычныя прадстаўніцтвы «ўяўлялі сабой перапоўненую вар’ятню», яны былі запоўненыя ахвочымі зьехаць з краіны і атрымаць палітычны прытулак[47]. Эміграцыя не спынялася і пазьней, больш за тое, шматлікія прыхільнікі Арбэнса пакідалі краіну, пераходзячы граніцы суседніх дзяржаваў[48].
Прыхільнікі Х. Арбэнса ва ўрадзе, вайскоўцы і паліцыянты, што бралі ўдзел у баявых дзеях супраць войска Армаса, былі звольненыя са службы, шматлікія рэпрэсаваныя. Так, 9 кастрычніка ўрад Армаса запатрабаваў ад пяці лацінаамэрыканскіх дзяржаваў выдаць у парадку экстрадыцыі Х. Арбэнса і 15 чальцоў ягонага ўраду[49]; у чэрвені 1955 паводле судовага выраку былі расстраляныя два паліцыянты[50].
Ацэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1997 року ЦРУ ЗША рассакрэціла частку дакумэнтаў, прысьвечаных правядзеньню апэрацыі ў Гватэмале, якая складаецца з 1400 старонак тэксту і 300 запісаў з прапагандысцкімі перадачамі[51].
У 2011 року прэзыдэнт Гватэмалы прызнаў, што падрыхтаваны з удзелам ЦРУ вайсковы пераварот быў актам агрэсіі супраць ураду дзяржавы і найвялікшым злачынствам супраць ейнага насельніцтва[52]. Таксама было прызнана, што прэзыдэнт Хакоба Арбэнс ня быў «стаўленьнікам Масквы», ані «таемным камуністам»[53].
У мастацтве
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Wolfgang Schreyer. Das grüne Ungeheuer. Berlin-Ost, 1959 — палітычны трымценьнік, бэлетрызаванае апісаньне падзеяў перавароту ў Гватэмале.
- Karl Heinz Poppe. Bananenkrieg. Reinbek, 1960 — заходненямецкі раман, бэлетрызаванае апісаньне падзеяў перавароту ў Гватэмале.
- «Das grüne Ungeheuer» (ГДР, DEFA, 1962) — пяцісэрыйны фільм, прысьвечаны перавароту ў Гватэмале[54].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Max Hilaire. International Law and the United States Military Intervention in the Western Hemisphere. Martinus Nijhoff Publishers, 1997. p.36
- ^ «According to the recollections of several U.S. officials, Nicaraguan President Somoza approached Colonel Neil Mara, Assistant Military Aide to President Truman, in early July 1952 with a plan to overthrow Arbenz. Mara’s report convinced Truman, who immediately authorized CIA action without informing the Department of State»
Foreign relations of the United States, 1952—1954 Retrospective Volume, Guatemala, document 11 - ^ а б в Гильермо Ториэльо Гарридо. Гватемала: революция и контрреволюция. М., «Прогресс», 1983. стр.38-39
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н М. Жирохов. Гватемальский «успех» ЦРУ // «Крылья Родины», № 3-4, 2012. стр.120-128
- ^ а б в Р. Эрнест Дюпюи, Тревор Н. Дюпюи. Всемирная история войн (в 4-х тт.). Книга 4 (1925—1997). СПб., М., «Полигон — АСТ», 1998. стр.701
- ^ Константин Сапожников «Банановый занавес» вокруг Гватемалы приподнимается? // «Латинская Америка», № 10, 2007
- ^ а б в Ф. М. Сергеев. Если сорвать маску… Центральное разведывательное управление США как оно есть. М., Политиздат, 1983. стр.71
- ^ Гильермо Ториэльо Гарридо. Гватемала: революция и контрреволюция. М., «Прогресс», 1983. стр.19,29
- ^ а б Max Hilaire. International Law and the United States Military Intervention in the Western Hemisphere. Martinus Nijhoff Publishers, 1997. p.26
- ^ а б Гильермо Ториэльо Гарридо. Гватемала: революция и контрреволюция. М., «Прогресс», 1983. стр.23-24
- ^ Square Deal Wanted // Time, May. 03, 1954
- ^ Walter La Feber. Inevitable Revolutions: The United States in Central America. Norton Press. 1993. pp. 116—117.
- ^ С. С. Сергеев. Тотальный шпионаж. М., Воениздат, 1984. стр.137
- ^ Л. Камынин. Под знаком обостряющихся противоречий. К итогам X панамериканской конференции // «Известия», № 81 (11460) от 6 апреля 1954. стр.3
- ^ а б Ф. М. Сергеев. Если сорвать маску… Центральное разведывательное управление США как оно есть. М., Политиздат, 1983. стр.88
- ^ а б С. А. Гонионский. Очерки новейшей истории стран Латинской Америки. М., «Просвещение», 1964. стр.146
- ^ а б Ф. М. Сергеев. Если сорвать маску… Центральное разведывательное управление США как оно есть. М., Политиздат, 1983. стр.81
- ^ а б в г д Уайз Д., Росс Т. Невидимое правительство. — М.: Воениздат, 1965.
David Wise & Thomas B. Ross, The Invisible Government, Random House, New York, 1964. - ^ С. С. Сергеев. Тотальный шпионаж. М., Воениздат, 1984. стр.138
- ^ Guatemala: Battle of the Backyard // «Time» ад 28 чэрвеня 1954 року
- ^ D. Phillips. The Night Watch. New York, 1977. pp.34-35
- ^ Глазунов О. Н. Государственный переворот. Стратегия и технологии. М. — 2006. с. 22. ISBN 5-94849-839-5
- ^ Piero Gleijeses. Shattered Hope — The Guatemalan Revolution and the United States, 1944—1954. Princeton University Press, 1992. стр.310
- ^ а б в С. А. Гонионский. Очерки новейшей истории стран Латинской Америки. М., «Просвещение», 1964. стр.149
- ^ U.S. ex-officer join Guatemalan in flight // «The New York Times» от 8 июня 1954. стр.1
- ^ Piero Gleijeses. Shattered Hope — The Guatemalan Revolution and the United States, 1944—1954. Princeton University Press, 1992. стр.310-311
- ^ Большая Российская Энциклопедия / редколл., гл.ред. Ю. С. Осипов. т.6. М., 2006. стр.455-456
- ^ Piero Gleijeses. Shattered Hope — The Guatemalan Revolution and the United States, 1944—1954. Princeton University Press, 1992. стр.326-327
- ^ Piero Gleijeses. Shattered Hope — The Guatemalan Revolution and the United States, 1944—1954. Princeton University Press, 1992. стр.327
- ^ Новое обращение Гватемалы в Совет Безопасности // «Известия», № 148 (11527) от 24 июня 1954. стр.4
- ^ а б Piero Gleijeses. Shattered Hope — The Guatemalan Revolution and the United States, 1944—1954. Princeton University Press, 1992. стр.340
- ^ D. Eisenhower. The White House Years. Mandate for Change 1953—1956. London, 1963. page 424
- ^ Piero Gleijeses. Shattered Hope — The Guatemalan Revolution and the United States, 1944—1954. Princeton University Press, 1992. стр.332
- ^ а б Интервенты бомбят мирное население // «Известия», № 151 (11530) от от 27 июня 1954. стр.6
- ^ Гватемала дает отпор интервентам // «Известия», № 148 (11527) от 24 июня 1954. стр.4
- ^ Коммюнике командования гватемальской армией // «Известия», № 152 (11531) от 29 июня 1954. стр.4
- ^ Piero Gleijeses. Shattered Hope — The Guatemalan Revolution and the United States, 1944—1954. Princeton University Press, 1992. стр.333-334
- ^ К событиям в Гватемале // «Известия», № 153 (11532) от 30 июня 1954. стр.4
- ^ К событиям в Гватемале // «Известия», № 154 (11533) от 1 июля 1954. стр.4
- ^ а б в Латинская Америка: энциклопедический справочник (в 2-х тт.) / гл. ред. В. В. Вольский. том 1. М., «Советская энциклопедия», 1979. стр.444-453
- ^ а б в г д Уберто Альварадо Арельяно. Раздумья. Избранные статьи и материалы. М., «Прогресс», 1979. стр.66-67
- ^ «Урадавая хунта бярэ на сябе зьдзяйсьненьне выканаўчай і заканадаўчай улады і будзе ўсталёўваць, рэдагаваць, абвяшчаць, ануляваць і тлумачыць законы»
Б. М. Мерин. Революция и контрреволюция в Латинской Америке. М., Политиздат, 1977. стр.64 - ^ Э. М. Борисов. Вулканы гнева: очерки о Гватемале. М., «Мысль», 1988. стр.122
- ^ Против террора в Гватемале // «Известия», № 169 (11548) от 18 июля 1954. стр.4
- ^ Против кровавого террора в Гватемале // «Известия», № 181 (11560) от 1 августа 1954. стр.4
- ^ The Hemisphere: Insane Asylum // «Time» от 19 июля 1954 года
- ^ Guatemala: Midnight Exile // «Time» от 20 сентября 1954 года
- ^ Ex-aids of Arbenz flock to Costarica // «The New York Times» от 18 декабря 1955 года
- ^ Guatemala accuses 16; extradition of exiles in five countries is requested // «The New York Times» от 9 октября 1954
- ^ Guatemala: crime & punishment // «Time» от 19 августа 1955
- ^ «Brian Latell, director of the C.I.A.'s Center for the Study of Intelligence, said in an interview today that some, although not all, of the Guatemala files would shortly be made public at the National Archives. Some 1,400 pages of C.I.A. operational records — the first concerning a covert operation that the agency has ever voluntarily made public — are to be made available, along with 300 tapes of propaganda broadcasts»
Tim Weiner. C.I.A.'s openness derided as a 'Snow Job' // «The New York Times» от 20 мая 1997, p. A16 - ^ Президент Гватемалы извинился за переворот 1954 года // «LENTA.RU» от 21 октября 2011
- ^ Elisabeth Malkin. An apology for a Guatemalan coup, 57 years later // «The New York Times» от 20 октября 2011
- ^ Das grüne Ungeheuer, DDR 1962
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Х. Диас-Россотто. Характер гватемальской революции. М., 1962.
- Народ Гватемалы и «Юнайтед фрут компани». М., 1954.
- Arévalo J.J. Guatemala; la democracia y el imperio. Mexico, 1954.
- Cardoza y Aragon L. La revolución guatemalteca. Mexico, 1955.
- César Augusto Silva Girón. La Batalla de Gualán, junio de 1954. Ciudad Guatemala, 1977—163 стр.