Сымбаль (знак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сы́мбаль (па-грэцку: σύμβολον) — гэта знак, выява якой-небудзь рэчы або жывёлы для абазначэньня сутнасьці прадмета[1]; умоўны знак якіх-небудзь паняцьцяў, ідэяў, зьяваў[2].

Паняцьце сымбалю цесна зьвязанае з такімі катэгорыямі, як мастацкі вобраз, алегорыя і параўнаньне. Зьявіўшыся ў Старажытнай Грэцыі сымбаль першапачаткова пазначаў рэчыўны знак, які меў тайны сэнс для групы асобаў, аб’яднаных вакол якога-небудзь культу. Напрыклад, у эпоху позьняй антычнасьці крыж стаў сымбалем хрысьціянства. У найноўшы час свастыка стала сымбалем фашызму.

У XX стагодзьдзі нэакантыянец Касірэр абагульніў паняцьце сымбалю і аднёс да «сымбалічных формаў» шырокі кляс культурных зьяваў, такіх як мова, міт, рэлігія, мастацтва і навука, з дапамогай якіх чалавек упарадкоўвае навакольны хаос. Раней яшчэ Кант даказваў, што мастацтва, зьяўляючыся інтуітыўным спосабам уяўленьня, носіць сымбалічны характар[3].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]