Кабул
| Кабул па-пэрсыдзку: کابل | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Аўганістан | ||
|---|---|---|---|
| Правінцыя | Кабул | ||
| Першыя згадкі | 2 стагодзьдзе | ||
| Дата заснаваньня | 1200 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Мэр | Абдул Ахад Сахэбі | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 275 км² | ||
| Вышыня НУМ | 1790 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 34°31′59″ пн. ш. 69°09′58″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 2 536 300 чал. (2009) | ||
| Этнахаронімы | Kabuli, Kabulano, kaboulien[1], kaboulienne[1], Kaboulienne[2], Kaboulien[2], kabulí[3], kabulina[3], kabulins[3], kabulines[3], ਕਾਬਲੀ[4], قابلی[4] і kabulesi | ||
| Кабул на мапе Аўганістану Кабул | |||

Кабу́л (па-пэрсыдзку: کابل) — сталіца і самы вялікі горад Аўганістану, вядомы ў старажытнасьці як Артаспана ці Кабура.
Разьмяшчаецца на рацэ Кабул, налічвае 2 536 300 жахыроў (2009), якія належаць да розных культур і нацыянальнасьцяў (найбольш пуштунаў, таджыкаў і хазарэйцаў). Горад разьмяшчаецца на вышыні 1808 мэтраў над узроўнем мора.
Упершыню горад узгадваецца ў пачатку 2 стагодзьдзя нашай эры. Пад час арабскіх заваяваньняў быў падначалены халіфу Муравіі І. У 9 стагодзьдзі быў заваяваны Сафарыдамі. У 13 стагодзьдзі зруйнаваны Чынгісханам. Пры Бабуры Кабул стаў сталіцай дзяржавы Вялікіх Маголаў. З 1747 году — у складзе Дуранійскай дзяржавы, з 1773 году становіцца яе сталіцай. Пасьля яе распаду стаў цэнтрам аўганскай дзяржавы. Пад час аўганскіх войнаў ангельцы захапілі Кабул, але вымушаныя былі яго пакінуць у 1842 годзе ў выніку паўстаньня.
- 1 2 arrêté du 4 novembre 1993 relatif à la terminologie des noms d'États et de capitales
- 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- 1 2 3 4 https://esadir.cat/Toponims/Toponims_del_mon/Asia/Afganistan
- 1 2 Singh J. Punjabi-English Dictionary (анг.) — Patiala: Publication Bureau, Punjabi University, 2009. — 1379 p.