Неманайце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Неманайцы»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Неманайце
лет. Nemunaitis
Помнік загінулым за незалежнасьць на цэнтральнай плошчы
Помнік загінулым за незалежнасьць на цэнтральнай плошчы
Nemunaitis COA.gif Flag of Nemunaitis.png
Герб Неманайце Сьцяг Неманайце


Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Раён: Аліцкі
Староства: Неманайскае
Насельніцтва: 218 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-64021
Геаграфічныя каардынаты: 54°18′0″ пн. ш. 24°1′40″ у. д. / 54.3° пн. ш. 24.02778° у. д. / 54.3; 24.02778Каардынаты: 54°18′0″ пн. ш. 24°1′40″ у. д. / 54.3° пн. ш. 24.02778° у. д. / 54.3; 24.02778
Неманайце на мапе Летувы
Неманайце
Неманайце
Неманайце
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Неманайце, Неманайцы (па-летувіску: Nemunaitis) — мястэчка ў Аліцкім раёне Аліцкага павету Летувы на правым беразе Нёману, 18 км на поўдзень ад Аліты. Цэнтар староства.

У мястэчку знаходзіцца касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (1904), школа, помнік загінулым за незалежнасьць, пошта.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл быў пабудаваны ў 1625—1626 гадох Мікалаем і Казімерам Сапегамі. Жыгімонт Ваза перадаў навастворанаму прыходу тры вёскі. У 1655 годзе касьцёл спалены падчас вайны з Расеяй. У 1669 годзе касьцёл быў адноўлены і разбудаваны. Пазьней шматкроць перабудоўваўся.

Каменны касьцёл у неагатыцкім стылі (праект Вацлава Міхневіча) быў збудаваны ў 1904 годзе. З 1909 году пачалі праводзіцца набажэнствы па-летувіску, у 1916—1918 гадах пры касьцёле распачалі дзейнасьць летувіскія асьветніцкія і адраджэнцкія арганізацыі.

Неманайская гаворка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неманайскую гаворку, якая адносіцца да паўднёвааўкштоцкіх гаворак летувіскай мовы, перад Першай сусьветнай вайной вывучаў расейскі лінгвіст Барыс Ларын.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Неманайцесховішча мультымэдыйных матэрыялаў