Перайсьці да зьместу

Рамут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ramut
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ramo + суфікс з элемэнтам -т- (-t-)
Ramo + Muta
Іншыя формы
Вытворныя формы Ромат
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рамут»

Рамут (Рамуць) — мужчынскае імя.

Рамут (Ramut) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова рам- (імёны ліцьвінаў Раміла, Рамаўт, Рамунт; германскія імёны Ramilo, Ramaldus, Ramunt) паходзіць ад стараісьляндзкага ram(m)r 'дужы, моцны'[2], а аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мотар, Мутаўт, Эймут; германскія імёны Motar, Muotolt, Eimuot) — ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[3]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і ў славянскіх мовах[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ramut (Ramot)[5].

У Прусіі бытавала імя Рамут (Рамот, Рамод): Ramuth (1306 год)[6], Ramot (1338 і 1340 гады)[6], Rammod (1399 і 1437 гады)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: человека их отчынъного непохожого… а Ромутемъ (21 сакавіка 1499 году)[7]; дали ему в Радунской волости… Станька Ромутевича з братаничи Яновичи — службу (1540—1543 гады)[8]; Станко Ромутевич (30 ліпеня 1545 году)[9]; Romuciowna (1671—1681 гады)[10].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Ромуці. Назву Рамуцішкі маюць вёскі на гістарычнай Ашмяншчыне.

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1127, 1235.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 188.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 204.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 203.
  6. ^ а б в Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 81.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 122.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 231 (12) (1540—1543). — Vilnius, 2007. P. 207
  9. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 79.
  10. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 188.