18 студзеня
Выгляд
← студзень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
18 сту́дзеня — 18-ы дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 348 дзён (347 у невысакосным годзе).
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1401 — падпісная Віленска-радамская вунія, якая аддавала пажыцьцёвае кіраваньне на Літве князю Вітаўту, з захаваньнем вярхоўнай улады Ягайлы
- 1654 — адбылася Пераяслаўская рада паміж Расеяй і казакамі, пад час паўстаньня Хмяльніцкага
- 1801 — Расея анэксавала ўсходнюю Грузію
- 1864 — заснаваная «Вугорская біржа»
- 1919 — І сусьветная вайна: распачалася Мірная канфэрэнцыя ў Вэрсалі
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1689 — Шарль Люі дэ Мантэск’ё, францускі пісьменьнік, правазнаўца і філёзаф
- 1882 — Алан Аляксандар Мілн, ангельскі пісьменьнік, аўтар аповесьцяў пра Віні-Пуха
- 1892 — Ёсіф Лянгбард, беларускі архітэктар пэрыяду БССР
- 1900 — Віктар Баркоўскі, беларускі філёляг
- 1912 — Пётра Сыч, пісьменьнік, журналіст «Радыё Свабода»
- 1936 — Васіль Сёмуха, беларускі перакладнік
- 1955 — Тацяна Скрыпчанка, беларускі археоляг
- 1959 — Аляксандар Саладуха, беларускі сьпявак, выканаўца папулярнага рэпэртуару
- 1979 — Паўлу Фэрэйра, партугальскі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1367 — Пэдру I, кароль Партугаліі
- 1723 — Мацей Юзэф Анцута, дзеяч каталіцкага касьцёлу ў ВКЛ
- 1888 — Генрых Офэнбэрґ, расейскі дыплямат, барон, сапраўдны стацкі дараднік
- 1951 — Эмі Кармайкл, ірляндзкая пратэстанцкая місіянэрка
- 1972 — Яфрэм Карнейчык, беларускі гісторык
- 1982 — Хуан Сяньфань, кітайскі гісторык, антраполяг і прафэсар
- 1984 — Панцеляймон Панамарэнка, кіраўнік савецкай Беларусі
- 2006 — Ян Твардоўскі, ксёндз, польскі паэт
- 2011 — Віталь Тарас, беларускі журналіст, публіцыст
- 2023:
- Леакадзія Шышэя, удзельніца беларускага пасьляваеннага супраціву, сябра падпольнай слонімскай арганізацыі «Чайка»
- Дзяніс Манастырскі, украінскі юрыст, палітык, міністар унутраных спраў Украіны
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Трэцяя куцьця — посная, або галодная вячэра
18 студзеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў