Ляхавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Ліцьвін (гутаркі | унёсак) у 08:43, 23 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Ляхавічы
Фартэцыя, рэканструкцыя
Фартэцыя, рэканструкцыя
Герб Ляхавічаў
Першыя згадкі: 1572
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ляхавіцкі
Насельніцтва: 10 997[1] (2009)
Тэлефонны код: +375 1633
Паштовы індэкс: 225372
Геаграфічныя каардынаты: 53° пн. ш. 26° у. д. / 53° пн. ш. 26° у. д. / 53; 26Каардынаты: 53° пн. ш. 26° у. д. / 53° пн. ш. 26° у. д. / 53; 26
Ляхавічы на мапе Беларусі
Ляхавічы
Ляхавічы
Ляхавічы
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Ля́хавічы — места ў Беларусі, на рацэ Ведзьма. Адміністрацыйны цэнтар Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 10 997[1] чалавек (2009). Знаходзяцца за 225 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Лунінец, празь места праходзіць аўтамабільная дарога Берасьце — Русінавічы.

Ляхавічы — колішняя сталіца графства на гістарычнай Наваградчыне.

Назва

Тапонім «Ляхавічы», імаверна, утварыўся ад назвы першых пасяленцаў — ляхаў (раней гэтак называлі палякаў). Не адкідваецца і зьвязак з прозьвішчамі Лях або Ляхаў. Увогуле, тапонімы з асновай «ляхі» сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі[2]. Сама мянушка «лях/ляхі» зьявілася (з дасьледаваньняў М. Турыянскага) у VIIIX ст. зь міграцыяй у Польшчу габрэяў з Заходняй Эўропы. Словы «ляхем-панем» ў гаворцы габрэяў з Гішпаніі азначаюць чалавека, які займаецца вырошчваньнем зерня жыта і грэчкі на хлеб, грэчкасея і абшарніка, вольнага гаспадара свайго двара, працаўніка на зямлі і набожнага чалавека, які пакінуў паганскія звычкі жыць хітрыкаю, рабаваньнем, паляваньнем і зьбіральніцтвам, прыняў Сьв. Хрост і адцураўся ад полігаміі.

Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі пра Ляхавічы як цэнтар воласьці (маёнтку) датуюцца ХV ст.[3]. У 1-й пал. ХVI ст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні Гаштольдаў, з 1551 — вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.

З 1572 году Ляхавічамі валодалі Я. Хадкевіч і ягоныя нашчадкі, якія з канца ХVI ст. пачалі звацца «графамі на Ляхавічах». У кан. ХVI ст. тут збудавалі мураваны замак. У ХVII ст. Ляхавічы атрымалі статус мястэчка[4], уваходзілі ў Наваградзкі павет. Узімку 15951596 казацкія загоны С. Налівайкі і М. Шавулы беспасьпяхова штурмавалі фартэцыю[3]. У 1635 праз дынастычны шлюб паселішча перайшло да Сапегаў. Станам на 1635 тут было 215 дымоў[3].

За часамі Трынаццацігадовай вайны (16541667) у 1660 маскоўскі ваявода Хаванскі 6 месяцаў трымаў у аблозе Ляхавіцкі замак, аднак ня здолеў яго захапіць. У ХVIII ст. мястэчка перайшло ў валоданьне Масальскіх. У 1775 сойм Рэчы Паспалітай перавёў Ляхавічы ў дзяржаўны скарб. У 1791 места ўвайшло ў Случарэцкі павет.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ляхавічы апынуліся ў Расейскай імпэрыі, дзе з 1795 зрабіліся цэнтрам воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні.

Будова лініі Палескіх чыгунак (Сарны — Вільня) у 1880-я дала штуршок эканамічнаму разьвіцьцю Ляхавічаў. Станам на кан. ХІХ ст. у мястэчку было 155 двароў, царква, сынагога, 6 габрэйскіх малітоўных дамоў, школа, лякарня, гаршковы завод, 30 крамаў, 3 карчмы, 3 кірмашы, праводзіліся штотыднёвыя таргі[5]. На 1900 — мелася паштовая станцыя, працавала 91 дробнае прамысловае прадпрыемства.

У Першую сусьветную вайну Ляхавічы знаходзіліся ў прыфрантавой паласе. 18 лютага 1918 мястэчка занялі нямецкія войскі, увосень таго ж году — бальшавікі, 17 красавіка 1919 — польскія войскі, у ліпені 1920 — зноў бальшавікі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Ляхавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва. 27 чэрвеня 1931 паселішча зноў атрымала статус места, адначасна да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — вёску Малая Лотва й чыгуначнаю станцыю Ведзьма[6].

У 1939 Ляхавічы ўвайшлі ў БССР. У Другую сусьветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Адукацыя

У Ляхавічах працуюць аграрны каледж, школа-гімназія, 3 сярэднія школы, 4 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, дзіцячая спартовая школа.

Мэдыцына

Мэдычныя паслугі надаюць мескія лякарня і паліклініка.

Культура

Дзейнічаюць 2 дамы культуры, 3 бібліятэкі.

Забудова

Сыстэма плянаваньня Ляхавічаў радыяльна-прамянёвая. На галоўнай вуліцы (дзялянка шашы Баранавічы — Русінавічы) знаходзяцца будынкі аграрнага каледжу, камбінату побытавага абслугоўваньня, унівэрмага, 4-5-павярховыя жылыя дамы. Да цэнтральнай вуліцы прылягаюць два пляцы — адміністрацыйна-грамадзкі і культурны цэнтар места. Аблічча галоўнай вуліцы фармуюць будынак раённай адміністрацыі, дом сувязі і банк, дом культуры. На вуліцы 17 Верасьня месьцяцца рэстаран і кавярня, гасьцініца, крама. Пераважае аднапавярховая індывідуальная забудова прысядзібнага тыпу. Будуюцца 2—4-павярховыя жылыя дамы. У паўднёва-ўсходняй частцы места знаходзіцца мікрараён, забудаваны пераважна 4—5-павярховымі жылымі дамамі. Прамысловая зона канцэнтруецца на паўднёвы ўсход ад асноўнай жылой тэрыторыі, у раёне чыгуначнай станцыі.

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці. Чатыры будаўнічыя арганізацыі.

Турыстычная інфармацыя

Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[11].

Выдатныя мясьціны

  • Гістарычная забудова (XIX — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
  • Касьцёл Сьв. Язэпа (Юзэфа[12]; 1907)
  • Могілкі старыя хрысьціянскія, капліцы (XIX ст.)
  • Сынагога (XIX ст.)

Страчаная спадчына

  • Гаспадарчы двор Тызенгаўзаў-Патоцкіх (XVIII—ХХ ст.)
  • Замак (XV—XVIII стст.)
  • Капліца Сьв. Ганны (XVI—ХХ ст.)
  • Касьцёл Сьв. Войцеха (XV ст.)
  • Касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа[13] (XVII ст.)
  • Лецішча Патоцкіх «Рэпіхава» (XIX ст.)
  • Мячэт (1815)
  • Сынагога «Вялікая» (XVI—XX ст.)
  • Сядзіба «Гажэвічы»
  • Сядзіба Касакоўскіх (XVIII ст.)
  • Сядзіба Бохвіцаў (XVIII ст.)
  • Сядзіба Масальскіх (XIX ст.)
  • Палац Сапегаў-Ябланоўскіх (XVIII ст.)
  • Факторыя «Голдавічы» (XV—XX ст.)

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 218.
  3. ^ а б в Ляхавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 239.
  4. ^ Ляхавічы // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 430.
  5. ^ Ляховичи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  6. ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 12 czerwca 1931 r. o zaliczeniu osady (miasteczka) Lachowicze w powiecie baranowickim, województwie nowogródzkiem w poczet miast i włączeniu do nowoutworzonego miasta niektórych osiedli, Dz. U. Nr 56, poz. 448  (пол.)
  7. ^ Ляхавічы // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  8. ^ Ляховичи // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  9. ^ Ляхавічы // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 429.
  10. ^ Ляховичи (Ляхавiчы, Lyakhovichi) на Гербы Брестской области
  11. ^ Ляховичи // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  12. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 207.
  13. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 433.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Ляхавічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў