Перайсьці да зьместу

Аляксей Сапуноў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Сапуноў
Аляксей Сапуноў (1910 год)
Дата нараджэньня 15 (27) сакавіка 1851 або 1851[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 кастрычніка 1924(1924-10-02)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак краязнаўца, палітык, гісторык, археоляг
Навуковая сфэра гісторыя, краязнаўства і археалёгія
Месца працы
Сябра ў Таварыства вывучэньня Магілёўскай губэрні[d]
Узнагароды
ордэн сьвятога Ўладзімера III ступені ордэн Сьвятой Ганны 2 ступені ордэн сьвятога Станіслава II ступені

Аляксе́й Парфе́навіч Сапуно́ў (27 сакавіка (15 сакавіка паводле ст.ст.) 1851, мястэчка Ўсьвяты, цяпер Пскоўская вобласьць — 2 кастрычніка 1924) — беларускі гісторык, археограф, краязнавец, дасьледнік помнікаў старажытнай культуры. Стацкі саветнік. Прафэсар (1913).

Скончыў Віцебскую гімназію, у 1878 гістарычна-філялягічны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Працаваў выкладнікам у Віцебскай гімназіі, Маскоўскім унівэрсытэце, сакратаром Віцебскага губэрнскага статыстычнага камітэту. У 1893 удзельнічаў у стварэньні Віцебскага царкоўна-археалягічнага музэю, у 1909 Віцебскай навуковай архіўнай камісіі. Адзін з ініцыятараў адкрыцьця Віцебскага аддзяленьня Маскоўскага археалягічнага інстытуту, у якім у 1911—1922 выкладаў. Дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Віцебскай губэрні. Уваходзіў у фракцыю «Саюз 17 кастрычніка». У 1923—1924 чытаў курс беларусазнаўства ў Віцебскім вышэйшым пэдагагічным інстытуце.

Дасьледаваў гісторыю, літаратуру, археалёгію, археаграфію, архітэктуру, фальклёр Беларусі. Выявіў і зрабіў палеаграфічныя апісаньні рукапісных помнікаў. Асноўная ягоная праца — зборнік дакумэнтаў XI—XIX стст. «Віцебская даўніна», выдадзены ў 1883—1888. У ім зьмешчаныя ўрыўкі зь летапісаў, граматы віцебскіх і полацкіх князёў і іншыя.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]