Мярэя
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Рака | |
Мярэя | |
Выток | каля в. Старасельле |
Вусьце | Дняпро |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 56 км |
Плошча басэйну | 694 км² |
Мярэ́я — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласьці і Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, на мяжы са Смаленскай вобласьцю Расеі, левы прыток ракі Дняпра. Даўжыня 56 км. Плошча водазбору 694 км².
Пачынаецца каля вескі Старасельле Горацкага раёну, вусьце ў Дубровенскім раёне каля вёскі Александрыя. Даліна трапэцападобная. Абалона двухбаковая, рэчышча зьвілістае, шырыня ракі ў межань 3—6 м. На рацэ каля вескі Раманаў вадасховішча[1].
Пачынаючы ад вёскі Баева да самага вусьця, па рацэ Мярэі праходзіць дзяржаўная мяжа Беларусі з Расеяй.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 259
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мярэя. // Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 259.
- Мярэя. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с. — С. 429.
- Книга Большому Чертежу или древняя карта Российского государства, поновленная в розряде и списанная в книгу 1627 года. / издал Д.Языков. — Изд.2-е. — Санктпетербургъ: Россійская Академія, 1838. — С. 79.(рас.)
- Маштаков, Пётр Лазаревич. Список рек Днепровского бассейна : с картой и алфавитным указателем.. — С.-Петербург: Состоящая при Императорской академии наук Комиссия по вопросу о географической номенклатуре, 1913. — С. 32, 33. — 292 с.(рас.)