Люцыюс III (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1110[1] |
Памёр | 25 лістапада 1185[1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Люцыюс III (па-лацінску: Lucius PP. III), сьвецкае імя Убальда Алючыньёлі (па-італьянску: Ubaldo Allucingoli; 1097, Люка — 25 лістапада 1185) — папа рымскі з 1 верасьня 1181 году па 25 лістапада 1185 году.
Ураджэнец незалежнай Люканскай рэспублікі, цыстэрцыянец. Прызначаны кардыналам папам Інакенцыюсам II, уплывовым кардыналам у часы папы Аляксандра III. Пасьля абраньня папам жыў у Рыме з лістапада 1181 па сакавік 1182 году, аднак сваркі паміж мяшчанамі прымусілі яго правесьці амаль увесь свой пантыфікат у іншых гарадах, як то Вэльетры, Ананьні й Вэрона.
Меў спрэчкі зь імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі Фрыдрыхам I Барбаросам аб правілах атрыманьня ў спадчыну зямель графства Тасканскага. У лістападзе 1184 году правёў сынод у Вэроне, дзе былі асуджаны герэтыкі ад катараў, патарэнаў, вальдэнсаў і арнальдыстаў, якіх падвергнулі анатэме, што дало пачатак дзейнасьці інквізыцыі.
У 1185 годзе пачаў падрыхтоўку да Трэцяга крыжовага паходу ў адказ на заклікі Бальдуіна IV Ерусалімскага.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Merlo G. G., autori vari LUCIO III // Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Люцыюс III (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Люцыюс III. Catholic Encyclopedia