Сынод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сабор або Сынод (ад грэч. Σύνοδος - «сабор») — зьезд вышэйшага духавенства ў хрысьціянстве.

Адрозніваюць:

Усяленскія (Сусветныя) саборы — сходы прадстаўнікоў усіх памесных самастойных цэркваў; вярхоўны аўтарытэт па пытаньнях веравучэньня і царкоўнага ўладкаваньня. Памесныя саборы — сходы піскупаў і іншых ерархаў мясцовай царквы або пэўнай яе вобласьці. Пачаткова саборы былі сустрэчамі усіх вернікаў, але з цягам часу пераўтварылася ў сабор толькі для архіярэяў, і паняцьце ўсё яшчэ выкарыстоўваецца ў гэтым сэнсе ў каталіцызме і праваслаўі.