Перайсьці да зьместу

Клімэнт IX

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Клімэнт IX (папа рымскі)»)
Клімэнт IX
па-лацінску: Clemens PP. IX
Пасьвечаньні
Кансэкрацыя
 Антоніё Марчэльлё Барбэрыні[d], Celso Zani[d] і Giovanni Battista Scanaroli[d]
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніпа-італьянску: Giulio Rospigliosi
Нарадзіўся 28 студзеня 1600(1600-01-28)[1][2][3][…]
Памёр 9 сьнежня 1669(1669-12-09)[1][2][3][…] (69 гадоў)
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[6]
Бацькі Girolamo Rospigliosi, Gonfaloniere[d][7]
Maddalena Caterina Rospigliosi[d][7]
Адукацыя
Заняткідыплямат, лібрэтыст, каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Гербгерб

Клімэнт IX (па-лацінску: Clemens PP. IX), сьвецкае імя Джуліё Расьпільёзі (па-італьянску: Guilio Rospigliosi; 28 студзеня 1600 году, Пістоя, Вялікае герцагства Тасканскае — 9 сьнежня 1669 году, Рым, Папская вобласьць) — папа рымскі з 20 чэрвеня 1667 году да 9 сьнежня 1669 году.

Джуліё Расьпільёзі нарадзіўся 28 студзеня 1600 году ў Пістоі. Вывучаў філязофію і тэалёгію ў Пізанскім унівэрсытэце. У 1644 годзе быў нунцыем у Гішпаніі. У 1657 годзе прызначаны кардыналам. Кіраваў створанай у часы Урбана VIII Кангрэгацыяй па справах дзяржавы. Гэта была пасада, якая адпавядае цяперашняму статс-сакратару. Пад націскам Францыі канклаў абраў Расьпільёзі папам. Яго непатызм быў умераным. Сваякі папы не ўдзельнічалі ў справах кіраваньня царквой і папскай дзяржавай. Аднак у далейшым ня столькі папа, колькі рымская курыя кіравала царквой і яе палітыкай. Вызначалі гэтую палітыку галоўным чынам прадстаўнікі італьянскіх арыстакратычных родаў, якія сваёй кар’ерай былі абавязаныя непатызму папярэднікаў папы. Клімэнт IX быў гарачым аматарам опэрнай музыкі, складаў лібрэта (у прыватнасьці, для опэры Стэфана Ляндзі «Сьвяты Аляксій», 1634), спрыяў пабудове музычнага тэатра на месцы старой гарадзкой турмы. Перад самой сьмерцю папа даведаўся пра страты ім Кандзі (цяпер Іракліён) — апошняга хрысьціянскага бастыёна на занятымі туркамі Крыце. Папскі флёт, пасланы туды пад камандаваньнем непота Вінчэнца Расьпільёзі, пацярпеў паразу (6 верасьня 1669).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімэнт IXсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Giulio Rospigliosi // RKDartists (нід.)
  2. ^ а б Klemens (Klemens IX.) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б Climent IX // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ Carnegie Hall linked open data (анг.) — 2017.
  5. ^ Union List of Artist Names (анг.) — 2016.
  6. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  7. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.