Камена

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 18:14, 8 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Камена
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Каменскі
Тэлефонны код: +375 1774
Геаграфічныя каардынаты: 54°34′48″ пн. ш. 27°27′59″ у. д. / 54.58° пн. ш. 27.46639° у. д. / 54.58; 27.46639Каардынаты: 54°34′48″ пн. ш. 27°27′59″ у. д. / 54.58° пн. ш. 27.46639° у. д. / 54.58; 27.46639
Камена на мапе Беларусі
Камена
Камена
Камена
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Ка́мена[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Вяльля. Цэнтар сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 553 чал. (2003).

Камень Харэцкі — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Гісторыя

Упершыню маёнтак Камень Харэцкі згадваецца ў сярэдзіне XV ст. У 1-й палове XVI ст. яго набыў ваявода смаленскі Васіль Тышкевіч. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1567 паселішча згадваецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1570 Васіль Тышкевіч пакінуў маёнтак свайму сыну Яўстаху.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Камень Харэцкі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У 1841 у мястэчку збудавалі драўляную царкву Покрыва Прасьв. Багародзіцы, якой належала 90 дзесяцінаў зямлі. На могілках існавала царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы, у якой шанаваўся мясцовы абраз Божай Маці. Паводле інвэнтару 1846 у маёнтку было 14 двароў, вадзяны млын, карчма, хлебазапасны магазын. Станам на 1886 — 14 двароў, царква, капліца, смалакурны завод.

У 1919 Камена ўвайшла ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 зрабілася цэнтрам сельсавету Зэмбінскага раёну (з 25 сьнежня 1962 у Лагойскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1926 тут было 54 двары, на 1941 — 80, на 1969 — 118, на 1 студзеня 2003 — 182.

Насельніцтва

Валун «Варацішын камень»

Інфраструктура

У вёсцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

  • Валун «Варацішын камень»

Страчаная спадчына

  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы (XIX ст.)
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы

Крыніцы

  1. ^ Госкартгеоцентр
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Каменасховішча мультымэдыйных матэрыялаў