Віганд
Віганд (ням. Wigand) — мужчынскае імя.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Віганд (Вігунт, Вігант) — літоўская (беларуская) форма германскага імя Wigand (Wigunt, Wigant).
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Віганд складаецца з фармантаў -віг- (літоўскія імёны Вігайла, Вікінт, Матвік[1]; усходнегерманскія імёны Wigilo, Wigmunt), які паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка', і -гунт- (літоўскія імёны Вальгун, Вісконт, Гелігунт, Гіркант, Даўконт, Сурконт[2]; гоцкія імёны Gunthigis, Gundemirus, Theodagunda), які паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[3]. Такім парадкам, імя Вігунт азначае «бітны на вайне», таксама яно можа адпавядаць германскаму слову wigant 'ваяр'[4].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Віганд Марбурскі (паходзіў з Марбургу або Марыенбургу — нямецкі храніст XIV стагодзьдзя, аўтар Хронікі Віганда
- Віганд — каталіцкае хроснае імя Вітаўта (1350—1430), князя гарадзенскага і троцкага, пазьней вялікага князя літоўскага
- Віганд Альгердавіч (каля 1372 — 28 чэрвеня 1392) — князь кернаўскі, сын вялікага князя літоўскага Альгерда
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17, 20, 24.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20—22, 26.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.