Віталіян (папа рымскі)
Выгляд
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 27 студзеня 600 |
Памёр | 30 студзеня 672 (72 гады) |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Дзень памяці | 27 студзеня |
Віталіян (па-лацінску: Vitalianus PP.; ?, Сэньні — 27 студзеня 672, Рым) — папа рымскі з 30 ліпеня 657 году па 27 студзеня 672 году. Пасьля свайго абраньня з мэтай пераадоленьня вучэньня монафэлітаў вырашыў аднавіць сувязь з Канстантынопалем шляхам усталяваньня сяброўскіх адносінаў зь бізантыйскім імпэратарам Канстантам II. Таму ён паслаў лісты аб сваім абраньні імпэратару і патрыярху Канстантынопальскаму Пятру. У адказ імпэратар пацьвердзіў прывілеі Рымскай царквы і падараваў папу Эвангельле, упрыгожанае золатам і каштоўнымі камянямі. Віталіян дэманстраваў прыхільнасьць да імпэратара, правёўшы зь ім у 663 годзе 12 дзён падчас ваеннай кампаніі бізантыйцаў супраць лянгабардаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віталіян (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Віталіян. Catholic Encyclopedia
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.