Баркулабаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Баркулабава»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Баркулабаў
Barkułabaŭ, Ušeścienski. Баркулабаў, Ушэсьценскі (XIX).jpg
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Быхаўскі
Сельсавет: Баркулабаўскі
Насельніцтва: 488 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2231
Паштовы індэкс: 213311
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°36′57.8″ пн. ш. 30°16′33.1″ у. д. / 53.616056° пн. ш. 30.275861° у. д. / 53.616056; 30.275861Каардынаты: 53°36′57.8″ пн. ш. 30°16′33.1″ у. д. / 53.616056° пн. ш. 30.275861° у. д. / 53.616056; 30.275861
Баркулабаў на мапе Беларусі ±
Баркулабаў
Баркулабаў
Баркулабаў
Баркулабаў
Баркулабаў
Баркулабаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Баркула́баў[1] (афіцыйная назва — Баркала́бава[2]) — вёска ў Беларусі, на правым беразе Дняпра. Цэнтар сельсавету Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 461 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад Быхава, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Барсукі (лінія БыхаўМагілёў); на аўтамабільнай дарозе МагілёўБыхаў. Рачная прыстань.

Баркулабаў — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся манастыр Ушэсьця Гасподняга.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Баркулабаў» паходзіць ад імя ротмістра і старосты дзісенскага Баркулаба Корсака, уладальніка маёнтку і заснавальніка паселішча. Цяперашнае афіцыйнае найменьне вёскі — Баркала́бава (рас. Барколабово), варыятыўны варыянт — Баркула́бава (рас. Баркулабово)[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абраз Нараджэньне Хрыстова. З Баркулабаўскага манастыра, XVIII ст.

Гэтую мясцовасьць людзі засялілі яшчэ ў глыбокай старажытнасьці, пра што сьведчаць выяўленыя археалягічныя помнікі. У 1564 годзе супольны ўладальнік маёнтку Буйнічы Баркулаб Корсак заснаваў тут замак. Да 1568 году ў ім збудавалі 2 царквы.

З XVI ст. Баркулабаў меў статус мястэчка і ўваходзіў у склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1583 годзе ў якасьці пасагу маёнтак перайшоў да князя Б. Саламярэцкага, які ажаніўся з дачкой Корсака Эвай. У 1594 годзе тут збудавалі царкву Сьвятога Юрыя.

Абраз Маці Божай Баркулабаўскай, 1659 г.

У 1626 годзе сын Саламярэцкага Багдан зь сястрой Аленай заснавалі ў Баркулабаве праваслаўны мужчынскі манастыр, на які ахвяравалі вёскі Сутокі і Махава. Манастыр стаў буйным праваслаўным цэнтрам. У ім, імаверна, стваралася Баркулабаўская хроніка. Ад Саламярэцкага мястэчка перайшло да ягонага зяця Б. Статкевіча, які заснаваў тут жаночы манастыр. Пазьней Баркулабаў набыў князь А. Г. Палубінскі. У 1685 годзе мястэчка ў якасьці пасагу атрымаў Ю. С. Сапега, што ажаніўся з дачкой Палубінскага Ізабэлай. Пазьней Баркулабаў знаходзіўся ў валоданьні іхнага сына Антонія, пляменьніка Міхала Антонія, пляменьнікаў апошняга Міхала Ксавэрыя і Аляксандра Сапегаў. На 1758 год у мястэчку было 64 двары, бровар саладоўня, маслабойня.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Баркулабаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1780 год у мястэчку было 69 двароў, 2 царквы, дом архірэя, 2 млыны. У канцы XVIII ст. дзейнічала базылянская школа. У 1871 годзе фальварак Баркулабаў набыў купец А. Рык. Пры манастыры дзейнічала школа, дзе на 1884 год навучалася 20 дзяўчынак. Існаваў заезны двор (з 1886 году), працавалі медзеплавільнае, лесапільнае, 2 вінаробчыя прадпрыемствы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году Баркулабаў меў статус сяла і налічваў 93 двары, тут існавалі царква, царкоўнапрыходзкая школа, карчма, 7 крамаў; пры манастыры было 2 царквы. Непадалёк існавалі аднайменныя былі хутар (2 двары), фальварак (2 двары), сядзіба (2 двары, вадзяны млын, карчма). На 1909 год у сяле было 110 дамоў, у фальварку — 2 дамы, у жаночым манастыры — 11 двароў. У Першую сусьветную вайну ў лютым — лістападзе 1918 году Баркулабаў займалі нямецкія войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баркулабаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Баркулабаў вярнулі БССР. На 1926 год тут было 149 двароў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У паваенны час працаваў дзіцячы дом; у Баркулабаве збудавалі радыёвузел (1952 год), адбылася элекрыфікацыя. На 1970 год тут было 170 двароў, на 1982 год — 199, на 1990 год — 199, на 1995 год — 227, на 2007 год — 165.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1758 год — 171 муж.; 1780 год — 465 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 605 чал. у сяле Баркулабаве, 54 чал. у манастыры Баркулабаве, 7 чал у хутары Баркулабаве, 5 чал. у фальварку Баркулабаве і 4 чал. у сядзібе Баркулабаве
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 671 чал. у сяле Баркулабаве, 93 чал. у манастыры Баркулабаве, 23 чал. у фальварку Баркулабаве; 1926 год — 900 чал.; 1970 год — 596 чал.[4]; 1982 год — 488 чал.[5]; 1990 год — 488 чал.[6]; 1995 год — 519 чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 461 чал.[8]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Баркулабаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плянавальная структура Баркулабава складаецца з 2 амаль паралельных вуліцаў, выцягнутых з поўначы на поўдзень, уздоўж Дняпра. Забудова драўляная, бессыстэмная. Захаваліся мураваныя будынкі царквы і заезнага двара. Пэрпэндыкулярна да асноўных ідуць невялікія вуліцы, забудаваныя мураванымі 1-павярховымі жылымі дамамі, якія ўтвараюць разьвітую сетку кварталаў.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марка Беларусі, 350-годьдзе Баркулабаўскай Іконы Божай Маці

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарадзішча
  • Царква Маці Божай Казанскай (1904; мураўёўка)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Манастыр Ушэсьця Гасподняга (XVI ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3. С. 195
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu) С. 90
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu) С. 91
  4. ^ Насевіч В., Удальцоў В. Баркалабава // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 308.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 238.
  6. ^ Насевіч В., Удальцоў В. Баркалабава // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 307.
  7. ^ БЭ. Т. 2. — Менск, 1996. С. 308.
  8. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 237.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Баркулабаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў