Ямніцкі сельсавет
Выгляд
Я́мніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ямнае.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]11 красавіка 1960 году створаны Ямніцкі сельсавет.
19 жніўня 2011 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Барсукі, Вязьма, Гамарня, Дзедава, Дунаёк, Праточнае, Тартак, Уюн, Хамічы — ліквідаванага Дунайкоўскага сельсавету[1].