Багдан Статкевіч
Выгляд
Багдан Статкевіч (?—1651) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, праваслаўны мэцэнат. Кашталян амсьціслаўскі (1644—1646) і наваградзкі (з 1646).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З роду Статкевічаў, сын Вільгельма. У 1630—1644 падкаморы амсьціслаўкі.
Актыўна выступаў у абарону праваслаўя. Разам з жонкай Аленай з Саламярэцкіх заснаваў Баркулабаўскі Ўзьнясенскі манастыр, Буйніцкі Сьвятадухаўскі манастыр, Куцеінскі Богаяўленскі манастыр, Куцеінскі Ўсьпенскі манастыр. Фінансаваў дзейнасьць Куцеінскай друкарні[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Статкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 630.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0