Юры Станіслаў Сапега
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1668 |
Памёр | 12 кастрычніка 1732 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Казімер Ян Сапега Крыстына Барбара з Глябовічаў |
Жонка | Ізабэла Алена з Палубінскіх Тэадора з Солтанаў |
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Антоні Казімер, Тэрэза Крыстына, Бэнэдыкта, Салямэя Ганна |
Дзейнасьць | рэгулярныя клерыкі |
Юры Станіслаў Сапега (1668 — 12 кастрычніка 1732) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1686) і стольнік вялікі літоўскі (1686—1703 і з 1709), ваявода троцкі (1706—1709) і амсьціслаўскі (1732).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Казімера Яна і Крыстыны Барбары з Глябовічаў. Меў братоў Аляксандра Паўла і Міхала Францішка.
Навучаўся ў Вільні і Брунсбэргу. Удзельнічаў у ваенных дзеяньнях супраць туркаў. У Вялікую Паўночную вайну разам зь іншымі прадстаўніка радзіны ваяваў на баку швэдаў і Станіслава Ляшчынскага, пазьней перайшоў да Аўгуста Моцнага[2].
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, абіраўся паслом на соймы 1690, 1693 і 1695.
Першы шлюб з Ізабэлай Аленай Палубінскай быў бязьдзетным, у другім шлюбе з Тэадорай Солтан меў сына Антонія Казімера і дачок Тэрэзу Крыстыну, Бэнэдыкту і Салямэю Ганну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 65. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 549.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8