Царква Маці Божай Казанскай (Баркулабаў)
| Помнік гісторыі | |
Царква Маці Божай Казанскай
| |
Царква Маці Божай Казанскай
| |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Баркулабаў |
| Каардынаты | 53°36′11,51″ пн. ш. 30°15′52,53″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | праваслаўе і Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Бабруйская і Быхаўская епархія |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
| Дата заснаваньня | 1904 |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Маці Божай Казанскай на мапе Беларусі Царква Маці Божай Казанскай | |
Царква Маці Божай Казанскай — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Баркулабаве. Знаходзіцца на галоўнай вуліцы гістарычнага мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Баркулабаве збудавалі ў 1904 годзе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Падоўжна-восевую аб’ёмную шматплянавую кампазыцыю фармуюць накрытыя рознымі дахамі прытвор, малітоўная заля з бакавымі прыдзеламі, 5-гранная апсыда з 3-граннымі рызьніцамі. Уваход у выглядзе рундуку на чатырох слупах-дыньках зь перакінутымі празь іх лучковымі аркамі. Неатынкаваныя фасады маюць багатую архітэктурную плястыку: карнізы з сухарыкамі, ліштва з какошнікамі, парныя калёнкі, зубчастыя і парэбрыкавыя фрызы ды іншае[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000177 |