Міхал Ксавэры Сапега
![]() М. К. Сапега. Невядомы мастак, па 1759 | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 сьнежня 1735 Высокае, Берасьцейскі павет, Берасьцейскае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая |
Памёр | 24 лістапада 1766 Беласток, Падляскае ваяводзтва, Малапольская правінцыя, Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая |
Пахаваны | Бярозаўскі кляштар |
Род | Сапегі |
Бацькі | Казімер Лявон Сапега Караліна з Радзівілаў |
Міхал Ксавэры Сапега (3 сьнежня 1735, места Высокае Берасьцейскага ваяводзтва — 24 лістапада 1766, места Беласток Падляскага ваяводзтва) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы вялікі літоўскі (1687—1692), генэрал-маёр (1756). Кавалер Ордэна Белага Арла (1759).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Казімера Лявона і Караліны з Радзівілаў. Меў брата Аляксандра Міхала.
Рана страціў бацьку, сьпярша выхоўваўся маці і дзядзькам Юзэфам Станіслава, потым дзядзькам Міхалам Антоніем, а таксама Міхалам Фрыдэрыкам Чартарыйскім.
Як палкоўнік польнай булавы 12 красавіка 1756 атрымаў званьне генэрал-маёра. У 1758 абіраўся паслом на сойм. У 1761—1764 далучыўся да партыі супраціўнікаў Фаміліі, у прыватнасьці да гетмана вялікага кароннага Яна Клімэнта Браніцкага. Па абраньні на сталец Станіслава Аўгуста Панятоўскага атрымаў ад Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага абяцаньне прабачыць ранейшыя спрэчкі пры ўмове падтрымкі абраньня пэўных паслоў (люты 1766).
Не стварыў радзіны. Пахавалі М. К. Сапегу ў кляштары картузаў у Бярозе Картускай[2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.