Адрыян II (папа рымскі)
Пасьвечаньні | |
---|---|
Кансэкрацыя | Даната[d], Pietro[d] і Leone[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 792[1] |
Памёр | 14 сьнежня 872 |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Дзеці | дачка Адрыяна II[d] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Адрыя́н II (па-лацінску: Adrianus PP. II; 792 — 14 сьнежня 872) — папа рымскі з 867 году па сваю сьмерць 14 сьнежня 872 году. Адрыян II працягваў палітыку свайго папярэдніка Мікалая I. Не зважаючы на тое, што ён імкнуўся да добрых адносінаў зь Людовікам II, але ён быў пастаўлены пад нагляд, а ягоныя жонка і дочкі былі забітыя прыхільнікамі Людовіка.
Канстантынопальскі патрыярх Фотыюс I, неўзабаве пасьля сабору, на якім ён асудзіў дзейнасьць папы Мікалая I, быў выгнаны з патрыярхату новым бізантыйскім імпэратарам Базылем I, які аддаваў перавагу суперніку Фотыюса Ігнацыюсу. Дзеля вырашэньня гэтага пытаньня быў скліканы чацьвёрты Канстантынопальскі сабор. На гэтым саборы Адрыян быў прадстаўлены легатамі, якія старшынявалі ў асуджэньні Фотыюса як гарэтыка, але ня здолелі паразумецца з Ігнацыюсам на тэму юрысдыкцыі над Баўгарскай царквой[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118700014 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Chisholm, Hugh, ed. (1911). «Adrian s.v. II». Encyclopædia Britannica. 1 (11th ed.). Cambridge University Press. — С. 215.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адрыян II. Catholic Encyclopedia