Піюс III (папа рымскі)
па-лацінску: Pius PP. III | |
Пасьвечаньні | |
---|---|
Кансэкрацыя | Юліюс II, Aldello Piccolomini[d] і Francesco Eroli[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 9 траўня 1439[1][2] |
Памёр | 18 кастрычніка 1503[3][4][1] (64 гады) |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[5] |
Бацькі | Nanni Todeschini[d][6] Laudomia Piccolomini[d][6] |
Адукацыя | |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Герб | |
Піюс III (па-лацінску: Pius PP. III), сьвецкае імя Франчэска Нані Тадэскіні Пікаляміні (па-італьянску: Francesco Nanni-Todeschini-Piccolomini; 29 траўня 1439 — 18 кастрычніка 1503) — папа рымскі з 22 верасьня па 18 кастрычніка 1503 году.
Франчэска Пікаляміні быў сынам сястры папы Піюса II. Вывучаў права ва Пэруджаўскім унівэрсытэце. Адразу пасьля атрыманьня ступені доктара кананічнага права быў прызначаны арцыбіскупам Сіены. 5 сакавіка 1460 году атрымаў тытул кардынала. Кандыдатамі на папскі пасад на канклаве, які быў сабраны пасьля сьмерці Аляксандра VI, былі францускі кардынал д’Амбуаз і ягоны сябар Джуліяна дэля Равэрэ, які вярнуўся з выгнаньня. Ні адзін зь іх не атрымаў, аднак, большасьці галасоў. Рымскім біскупам быў абраны пляменьнік Піюса II, кардынал Пікаляміні, які да таго ж меў толькі сан дыякана. Ён узяў імя Піюса III у гонар свайго дзядзькі. Інтранізаваны 8 кастрычніка 1503. Ён кіраваў Сьвятым Пасадам 27 дзён. Сучасныя яму храністы сьцьвярджалі, што Піюс III быў атручаны, але доказы гэтаму сьцьвярджэньню не былі знойдзеныя. Спачатку быў пахаваны ў Старой базыліцы Сьвятога Пятра, потым ягоныя парэшткі перанесеныя ў Сант-Андрэа-дэльля-Вальле, дзе быў пахаваны Піюс II.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Піюс III. Catholic Encyclopedia
- ^ а б BeWeB
- ^ Sanfilippo M., autori vari PIO III // Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ^ Pius (Pius III.) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Pius III // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.