Калікст I (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | каля 222 |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Дзень памяці | 14 кастрычніка[2] |
Калікст I (па-лацінску: Callistus) (? — 11 кастрычніка 222) — біскуп рымскі (217 — 11 кастрычніка 222).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Амаль усе зьвесткі аб ім паведамляе яго супраціўнік Іпаліт у сваіх «Philosophumena», і таму яны не асабліва надзейныя. Будучы рабом хрысьціянскага чыноўніка Каргофора, Калікст за страту давераных яму грошай падвергнуўся цяжкаму пакараньню, а пазьней быў сасланы на руднікі ў Сардзінію з-за сутыкненьняў з габрэямі.
Вернуты адтуль па хадайніцтве палюбоўніцы імпэратара Камода, Марцыі, ён пры папе Сэфірыні стаў сьвятаром, а пасьля сьмерці папы абраны рымскім біскупам, хоць іншая частка духавенства абрала Іпаліта.
Дэкрэты, якія прыпісваюцца Каліксту, несумненна, падробленыя; яго пакутніцкая сьмерць падвяргаецца сумневу. Пазьней Калікст быў кананізаваны, хоць Іпаліт абвінавачваў яго ў ерасі тэапасхітаў, або патрыпасіян.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калікст I (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Калікст I. Catholic Encyclopedia
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 30.