Hair Peace Salon
Hair Peace Salon | |
200пкс Hair Peace Salon выступае на ТВ шоу СТБ «Звёзный ринг» (20 чэрвеня 2010 году), зьлева направа: Уладзімір Агаян, Алег Вяль, Максім “Gandibober” Дзэвічэнскі, Канстанцін Карман | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 2002 — цяпер |
Адкуль | Менск |
Мова | ангельская |
Жанр | Інды-рок, брыт-поп[1] |
Выдавец | West Records |
Зьвязаныя праекты | Jitters, Bristeil |
Афіцыйная старонка | hairpeacesalon.com |
Удзельнікі |
Алег Вяль Канстанцін Карман Максім Дзэвічэнскі Уладзімер Агаян |
Былыя ўдзельнікі |
Вадзім Ісаеў Артур Лучкоў Аляксей Кузьняцоў |
Hair Peace Salon — беларускі музычны гурт, заснаваны ў 1998 годзе. Цяперашні склад: Алег Вяль — вакал, гітара, Канстанцін Карман — вакал, сынтэзатар, Максім Дзэвічэнскі — бас-гітарыст, Уладзімер Агаян — барабаны.
Зьмест
Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Алег Вяль — вакал, гітара
- Канстантын Карман — вакал, сынтэзатар
- Максім Дзэвічэнскі — бас-гітара
- Уладзімер Агаян — барабаны
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
2002 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню назва «Hair Peace Salon» афіцыйна прагучала са сцэны менскага клюбу «База» 22 лютага 2002 году на канцэрце-трыб’юце Курту Кабэйну і гурту Nirvana. Таму той дзень можна лічыць і днём нараджэньня гурту «Hair Peace Salon». На той момант склад гурту ствараўся з трох хлопцаў: Максіма, Алега і Сашы Вашчыла. Сама назва гурту знайшлася дастаткова нечакана: на падлозе ў сябра гурту, беларускага паэта-празаіка-тэрарыста Аляксандра Яка. Гэта была пакамечаная паперка, на якой была запісана адна зь яго англамоўных вершапрозаў пад назвай «Hair Peace Salon». У гурце «Hair Peace Salon» адбываюцца пэртурбацыі з рытм-сэкцыяй. За барабанамі замацоўваецца кандыдатура Артура Лучкова. «Hair Peace Salon» выпускае сынглы «Next Level» і «Hover». Гурт удзельнічае ў канцэртах і выступае на фэстывалі «Сьвежы вецер», які праходзіў у БНТУ ў верасьні.
2003 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У гурт «Hair Peace Salon» прыходзіць сола-гітарыст Вадзім Дубіна. Такім чынам, гурт «Hair Peace Salon» прыдбала свой клясычны склад з чатырох чалавек: гітара, сола, бас, барабаны. У сакавіку «Hair Peace Salon» прымаюць удзел у «Фэстывалі авангарднай музыкі і моды» ў Менску.
2004 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У ліпені «Hair Peace Salon» удзельнічаюць у міжнародным фэстывалі «Puieridetta Musica» (Музыка бязь межаў), які прайшоў у горадзе Нарва (Эстонія).
2005 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па сямейных абставінах, з «Hair Peace Salon» сыходзіць сола-гітарыст Вадзім Дубіна. Праз чатыры месяцы пасьля доўгіх пошукаў і экспэрымэнтаў на яго месца прыходзіць гітарыст Вадзім Ісаеў з гораду Жодзіна, знаёмства зь якім адбываецца праз «Музычную газэту». У ліпені гурт удзельнічае ў фэстывалі «Басовішча-2005» (вольная сцэна), у сьнежні — у «Рок-коле-2005» (Полацак). Кампазыцыя «Hover» трапляе на ангельскі зборнік «Spotlight On» (Matchbox Recordings). У кастрычніку Алег спыняе супрацоўніцтва з гуртом «Jitters».
2006 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прымаюць удзел у фэстывалях «Rock bez igly» (Тыхі), «Wioslo Jacwinga», (Сувалкі), «Fiesta Borealis» (Алецка). Музыкі зьявіліся на зборным канцэрце ў падтрымку выпуску сэрыі складанак «Песьні свабоды», на які сабраліся ўдзельнікі Neuro Dubel, Крама, N.R.M., Indiga і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, які адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 году.[2]
2007 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Да «Hair Peace Salon» далучаецца Косьця ў якасьці клявішніка. Пасьля прыезду ў Менск у яго ў багажы ўжо маюцца клавішы Roland JP8000. І ў хуткім часе Косьця пачынае інтэнсіўна рэпетаваць у складзе «Hair Peace Salon». Люты — намінацыя «Прарыў году» ў межах конкурсу «Рок-каранацыя-2007». Ліпень — пераможцы конкурсу «ІдзіНаРок». Галоўны прыз — запіс на студыі «Osmos». Ліпень-сьнежань — удзел у праекце «Музыкальны плэй-оф» («Global Battle of the Bands 2007»), дзе гурт становіцца паўфіналістам. Верасень — open air на Дзень гораду, арганізаваны кампаніяй «BOOM»; фэстываль «Амбасовішча», які праводзіць амбасада ЗША. Лістапад — выхад дыску «Split Before, Together Now» (West Records), на якім знаходзіцца матэрыял, запісаны «Hair Peace Salon» для EP «Gipsy», і «Jitters» для ЕР «Pick Me Up». Сьнежань — пераможцы конкурсу «Залатая акустыка — 2007».
2008 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рэжысэр Анатоль Вечар здымае гурту відэакліп на песьню «Hover». На студыі «Osmos» запісваецца сынгл «Stand the Rain». Гурт займае другое месца ў конкурсе «Музыкальны спарынг». Нягледзячы на ўсе посьпехі, у сакавіку з гуртом разьвітваецца гітарыст Вадзім Ісаеў, што адбываецца якраз у працэсе запісу міні-пласьцінкі «In Tune». У сувязі з гэтым ужо ўчатырох удзельнікі гурту працягваюць работу над дыскам. Яны завяршаюць яго запіс і працягваюць актыўна канцэртаваць. 1 лістапада адбываецца прэзэнтацыя дыска «In Tune».
2009 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У студзені гурт займае другое месца ў беларуска-швэдзкім музыкальным конкурсе «Bandscan:Belarus». У лютым гурт здымае відэакліп на песьню «In Tune» і пачынае запіс другой паўнафарматнай пласьцінкі Gentleman.
Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Next Level (2004)
- Hover (2005)
- Split Before Together Now (2007)
- Stand the Rain (2008)
- In Tune EP (2008)
Відэаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Hover» (2008)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйны сайт
- Hair Peace Salon на Myspace
hpsband
- Старонка на YouTube
- Старонка праекту «Герой нашего времени»
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кася Сарокіна; Алена Скарабагатава. (2007-11-16) У Менску зноў будзе брыт-поп(бел.) Tuzin.fm. mpby.ru. Праверана 2019-03-17 г. Архіўная копія ад 2019-03-17 г.
- ^ СЛЭП (2006-08-31) 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Записи в рубрике 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Дзёньнік : LiveInternet - Российский Сервис Онлайн-Дневников(бел.) Праверана 2018-11-18 г.