Cyruĺnia Svietu
Cyruĺnia Svietu | ||
---|---|---|
Міні-альбом Bristeil | ||
Выдадзены | 26 траўня 2014 | |
Запісаны | 2013—2014 | |
Месца запісу | Everest Studio | |
Жанр | поп-рок[1], інды-рок[2] | |
Працягласьць | 17:07 | |
Мова | беларуская | |
Храналёгія Bristeil | ||
Cyruĺnia Svietu (2014) |
Muzyka Hučyć (2014) | |
Прафэсійны агляд | ||
Cyruĺnia Svietu (бел. Цырульня Сьвету) — дэбютны студыйны самотнік беларускага гурту інтэлігентнага року Bristeil, выдадзены 26 траўня 2014 году[3][4]. Першы яго трэк «Heta Mahčyma» быў выпушчаны як сынгл 2 сьнежня 2013 году[5]. Усе чатыры сьпевы былі напісаны Алегам Вялем на беларускай мове.
Перадумовы й выпуск
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На сваім трэцім выступе на штогадовым фэстывалі «Акустыка вясны», які адбыўся 1 сакавіка 2013 году, гурт Hair Peace Salon даў паслухаць са сцэны свой сьвежы матэрыял, які пазьней будзе афіцыйна выдадзены на самотніку Cyruĺnia Svietu пад знакам аўтарскага права Bristeil: новую песьню на беларускай мове «Nieba Abraz» і гіт амэрыканскай сьпявачкі Ланы Дэль Рэй «Video Games» (апошні зь іх будзе на самой справе перасьпяваны й стане адзінай кавэр-вэрсіяй папулярнага сьпеву на беларускай мове)[6]. Сьпеў «Nieba Abraz» таксама быў выкананы Hair Peace Salon ужывую зноў 31 сакавіка 2013 году падчас сумеснага канцэрту з гуртам Clover Club ў менскім клюбе «TNT»[7][8].
Першая песьня новага музычнага праекту Алега Вяля[9] «Heta Mahčyma» была прадстаўлена на Эўрапейскім радыё для Беларусі 2 сьнежня 2013 году[5]. Гэта стала дэбютнай працай яго новага гурту Bristeil[10][11][12]. Самотнік цалкам будзе выдадзены празь лічбавыя плятформы праз палову году[4][13][14][15]. Франтмэн Bristeil Алег Вяль апавёў пра гэты EP ў камэнтары да выпуску на афіцыйным сайце калектыву, што:
Cyruĺnia Svietu — трыб’ют Hair Peace Salon, таму што ўсе ідэі наконт музыкі й лірыкі на гэтым запісе прыйшлі з часоў Hair Peace Salon.
Арыгінальны тэкст (анг.)
Cyruĺnia Svietu is a tribute to Hair Peace Salon, because all ideas for music and lyrics on this record came from the Hair Peace Salon times[16].
|
||
Дзьве з чатырох кампазыцыяў на гэтым самотніку зьяўляюцца беларускамоўнымі кавэр-вэрсіямі: «Videa Huĺni» на гіт Ланы Дель Рэй «Video Games», «Pa-za Časam» на песьню «Out Of Time» Hair Peace Salon з альбому Gentleman[17].
Прыём крытыкаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэліз атрымаў у асноўным станоўчае асьвятленьне ў прэсе. Гэты EP зьяўляецца прыкметай заканчэньня аднаго й нараджэньня іншага этапу ў музыцы, адзначыў Ільля Маліноўскі з музычнага парталу experty.by у сваім артыкуле[18]. Сяргей Будкін, рэдактар Tuzin.fm, аўтар «Будзьма беларусамі!», у сваім аглядзе самотніку апісаў гэты рэліз, як:
Прыемная музыка, ненапружная, жывая, інтэлігентная… Выдатны й годны дэбют, варты найвышэйшай адзнакі[1][19]. | ||
Першы EP дапамог гурту атрымаць намінацыю ў катэгорыі «Адкрыцьцё году» ад найбуйнейшага беларускага музычнага парталу Tuzin.fm і прыняць удзел у шоў узнагародаў «Героі году — 2014», што адбылося 12 сьнежня 2014 году[20][21][22][23].
Іншыя факты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]EP быў выпушчаны ў той час, калі гурт насіў назву «Брыстоль» (па-ангельску: Bristol) да свайго перайменаваньня ў Bristeil у верасьні 2014 году[24].
Сьпіс кампазыцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]# | Назва | Музыка | Словы | Працягласьць |
---|---|---|---|---|
1 | «Heta Mahčyma» | Алег Вяль | Алег Вяль | 3:29 |
2 | «Nieba Abraz» | Алег Вяль | Алег Вяль | 5:30 |
3 | «Pa-za Časam» (кавэр Hair Peace Salon) | Алег Вяль | Алег Вяль | 3:20 |
4 | «Videa Huĺni» (кавэр Ланы Дель Рэй) | Алег Вяль | Алег Вяль | 4:40 |
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вытворчасьць:
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Сяргей Будкін. (2014-09-12) Унутры Алега Вяляа (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-12-02 г.
- ^ Bristeil (Bristol) (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-11-11 г.
- ^ Text Press Kit. Bristeil. Праверана 2018-11-11 г.
- ^ а б Cyruĺnia Svietu | Bristeil. Bandcamp (2014-05-26). Праверана 2018-11-14 г. Архіўная копія ад 2018-11-11 г.
- ^ а б Маша Калеснікава. (2012-12-02) Лідар Hair Peace Salon прэзентуе свой новы гурт (слухаць). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-02 г.
- ^ Маша Калеснікава. (2013-03-05) "Акустыка вясны": іншыя інтанацыі для размовы з моладдзю (слухаць). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-01-05 г. Архіўная копія ад 2019-01-05 г.
- ^ Aleh Vial. (2013-04-05) HAIR PEACE SALON "НЕБА-АБРАЗ". YouTube. Праверана 2019-01-05 г.
- ^ Bristeil – Nieba Abraz (ранішні канцэртны відэаматэрыял). YouTube.
- ^ Маша Калеснікава. (2017-10-20) Вакаліст Hair Peace Salon Алег Вяль прадставіў сольны электронны праект Helaiv. Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-10-17 г.
- ^ Bristeil - Cyruĺnia Svietu (File, MP3). Discogs. Праверана 2015-12-08 г. Архіўная копія ад 2015-09-26 г.
- ^ Маша Калеснікава. (2013-12-03) Лідар Hair Peace Salon прэзентуе новы гурт (+слухаць) (бел.). experty.by. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-02 г.
- ^ SB. (2014-01-07) Bristol. Перамагчы немасьць дзён (аўдыё). Tuzin.fm. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-02 г.
- ^ Гурт Bristol выдаў дэбютны EP (бел.). Ultra-Music (2014-05-29). Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-11-22 г.
- ^ Ілля Маліноўскі. (2014-05-28) Прэзентацыя на Еўрарадыё: ЕР “Цырульня свету” ад гурта Bristol (слухаць). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-11-15 г.
- ^ Маша Калеснікава. (2014-09-23) Алег Вяль і Bristol дарабілі незавершаны трэк Tricky (слухаць) (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-11-15 г.
- ^ Bristeil | Music Bristeil Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.
- ^ Bristol перасьпяваў Hair Peace Salon i Лану Дэль Рэй па-беларуску (аўдыё) (бел.). Tuzin.fm (2014-05-30). Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2017-01-11 г.
- ^ Ілля Маліноўскі. (2014-05-29) Гурт Bristol выдаў дэбютны EP (+слухаць) (бел.). experty.by. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.
- ^ Сяргей Будкін. (2014-06-12) Унутры Алега Вяля (бел.). Будзьма беларусамі!. Праверана 2020-03-02 г. Архіўная копія ад 2020-03-02 г.
- ^ Маша Калеснікава. (2014-11-13) Tuzin.fm абвясьціў прэтэндэнтаў на прэмію "Героі года" (бел.). experty.by. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.
- ^ Александр Чернухо. (2014-11-13) Tuzin.fm вызначыць найлепшых музыкаў года (бел.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-22 г. Архіўная копія ад 2018-11-22 г.
- ^ На прэміі «Героі года» выступіць шасцёра намінантаў (бел.). Ultra-Music (2014-11-20). Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.
- ^ "Героі году — 2014". Шорт-ліст прэміі ад Tuzin.fm (бел.). Tuzin.fm (2014-11-12). Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2017-12-31 г.
- ^ Гурт Bristol перайменаваны ў Bristeil (бел.). Tuzin.fm (2014-10-07). Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.